Вы тут

Даў драла да прымурка


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» гульня «Размаўляем па-беларуску». Для таго каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgomel.by або 3belarus.by і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго, як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды». Ці ведалі вы, што:


Прыму́рак — выступ печы, на якім можна сядзець.

Кашта́рыс — дакумент планавання выдаткаў і прыбыткаў. Каштарыс складаюць фінансавыя супрацоўнікі.

Шчамлёткі (адно са знач.) — прыстасаванне для заціскання чаго-небудзь.

Пастро́нкі — рамяні, якія злучаюць ворчык з хамутом (пры запраганні каня).

Няўры́мслівы — які не можа супакоіцца; непаседлівы. Няўрымслівы характар, няўрымслівая натура.

Засма́глы — высахлы ад недахопу вільгаці. Засмаглыя губы.

Падмазваць пяткі — ратавацца ўцёкамі. Беларускія адпаведнікі: задаць драпака, навастрыць лыжы, даць драла, лататы, маху, цягу, стракача, ходу... Рускія: дать стрекоча, смотать удочки.

Як снег на галаву — вельмі нечакана, раптоўна. Беларусы яшчэ могуць сказаць: адкуль ні вазьміся, ні адтуль ні адсюль. Рускія: как гром среди ясного неба.

Чарговыя выпускі тэлевіктарыны глядзіце ў эфіры «Беларусь 3» раніцай кожную суботу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іost@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.