Вы тут

Стагадовы рубеж пераадолелі 415 беларусаў


Сярод доўгажыхароў большасць складаюць жанчыны: 365 дам і 50 мужчын ужо адзначылі векавы юбілей. З іх пяцёра пераступілі рубеж у 110 гадоў. Па колькасці грамадзян паважнага ўзросту традыцыйна лідзіруе Гродзеншчына. Тут на 1 студзеня налічваўся 81 чалавек, старэйшы за 100 гадоў, з якіх аднаму — больш за 115 гадоў. На другім месцы Віцебская вобласць, на трэцім — Гомельская: у гэтых рэгіёнах зарэгістравана 66 і 58 доўгажыхароў адпаведна. На Міншчыне векавы юбілей адзначылі 56 чалавек, на Брэстчыне — 55, у Мінску — 54, у Магілёўскай вобласці — 45.


Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

lubneuskaya@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Сведкі пачатку мінулага стагоддзя

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.