Вы тут

Амерыканцы падтрымалі ўвядзенне міграцыйнага ўказа Трампа


Па выніках апытання, праведзенага кампаніяй Rаsmussеn Rероrts, 57% амерыканцаў падтрымліваюць увядзенне абмежавання на ўезд у краіну, усталяванае прэзідэнтам Дональдам Трампам.


Як пішуць мясцовыя выданні, кампанія правяла тэлефоннае і інтэрнэт-апытанне, спытаўшы меркаванне звычайных амерыканцаў з нагоды нашумелага ўказа Трампа аб увядзенні забароны на ўезд грамадзянам сямі мусульманскіх краін у ЗША.

Паводле даных апытання, каля 57% рэспандэнтаў падтрымалі рашэнне прэзідэнта і станоўча ахарактарызавалі новы ўказ, 33% выступілі супраць забароны, яшчэ 10% не змаглі адказаць. Таксама вынікі паказалі, што больш за палову рэспандэнтаў падтрымалі ўвядзенне кароткатэрміновай паўзы на выдачу амерыканскіх віз.

Адзначаецца, што ўказ Трампа накіраваны на правядзенне праверак для бежанцаў з мэтай, каб «радыкальныя ісламскія тэрарысты» не праніклі ў ЗША.

Раней паведамлялася, што большасць амерыканцаў не ўхваляюць працу Трампа.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.