Вы тут

Пірожнае з вяселля Дональда Трампа прадалі на аўкцыёне за $2240


Пірожнае з вяселля Дональда Трампа, якое адбылося ў 2005 годзе, прадалі на аўкцыёне за 2240 долараў, паведамляе Fох nеws Іnsіdеr.


Пачатковы кошт лота склаў 250 долараў. Яго выставіў на таргі аўкцыённы дом Julіеn's Аuсtіоns, імёны прадаўца і пакупніка невядомыя. Дэсерт праляжаў у кардоннай каробцы 12 гадоў — вяселле Дональда Трампа і Мелані Кнаус адбылося 22 студзеня 2005 года. Труфельнае пірожнае з ружай з крэму наверсе выглядае як асноўны вясельны торт Трампа ў мініяцюры. Сам торт важыў дзевяноста кілаграмаў, у ім было сем ярусаў. Ён абышоўся пары ў 50 тысяч долараў, аднак, як адзначае Fох nеws Іnsіdеr, госці яго не елі, таму што ў ім было занадта шмат дроту, з якога складаўся каркас велічэзнага ласунка. Ну, а засушаны кавалак ашчаслівіў адразу дваіх чалавек — аднаго грашыма, а другога памятным сувенірам з вяселля будучага прэзідэнта.

Іван КУПАРВАС

Загаловак у газеце: Ласунак са стала будучага прэзідэнта

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.