Вы тут

9 лютага пройдзе пятая цырымонія ўручэння прэміі «Ліра»


9 лютага ў сталіцы пяты раз пройдзе цырымонія ўручэння нацыянальнай музычнай прэміі ў галіне папулярнай музыкі «Ліра». Адпаведны рэспубліканскі конкурс, зладжаны Міністэрствам культуры Беларусі і тэлеканалам АНТ, адбываецца раз у два гады.


Сёлета пераможцы будуць названыя ў 14 намінацыях, прычым на выбар «Найлепшага выканаўцы» (асобна сярод мужчын і жанчын) і «Найлепшага калектыву», а таксама «Найлепшай песні года», «Найлепшай беларускамоўнай песні» і «Найлепшага кліпа года» непасрэдны ўплыў аказваюць гледачы і слухачы, якія вызначаюць свае сімпатыі ў інтэрнэт-галасаванні. Самых лепшых аўтараў слоў і музыкі, гэтаксама як найлепшага беларускага аранжыроўшчыка, выбірае прафесійнае журы конкурсу на чале са старшынёй, кіраўніком славутага ансамбля «Сябры» Анатолем Ярмоленкам. Пераможцаў у спецыяльных намінацыях «Адкрыццё года», «Стыль года» і «Нашы за мяжой» вызначаюць самі арганізатары, якія таксама ўзнагародзяць «Мецэната года» і ўручаць спецыяльную прэмію «За ўклад у развіццё эстраднага музычнага мастацтва ў Рэспубліцы Беларусь».

Паводле палажэння конкурсу, кожны з пераможцаў атрымае не толькі сімвалічную статуэтку «Ліра» і дыплом лаўрэата, але і грашовую прэмію ў памеры 77 базавых велічынь — на сёння гэта крыху больш як 900 долараў, аднак памер прэмій можа быць яшчэ павялічаны за кошт пазабюджэтных сродкаў.

Тэлеверсію ўрачыстай цырымоніі ўручэння нацыянальнай музычнай прэміі «Ліра» канал АНТ прапануе гледачам 12 лютага.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

tselyashuk@zviazda.by

Загаловак у газеце: Пад гукі «Ліры»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.