Вы тут

Знайдзіце розніцу!


Мінскі інжынер-наладчык медыцынскіх лазерных апаратаў Андрэй Несцераў ужо болей за дзесяць гадоў захапляецца вывучэннем паводзін рэдкіх птушак, робіць іх здымкі. Для гэтага ён наведвае аддаленыя лясныя і балотныя біятопы краіны. Гэтым разам аматар-арнітолаг у ваколіцах заказніка Ельня прывабіў вераб'інага сыча — прадстаўніка самага маленькага віду савіных, які занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. Для гэтага знаёмай майстрыхай быў выраблены — з воўны — штучны сычык. Дарэчы, на здымках вы бачыце іх абодвух. Знайдзіце розніцу!


Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.