Вы тут

На родным полі


Механізатары акцыянернага таварыства «Прынёманскі» Навагрудскага раёна Ігар Каранеўскі і Юрый Вітуль працуюць на адным вытворчым участку № 1 — у летні і восеньскі перыяды забяспечваюць гаспадарку травянымі кармамі — сенажом, сіласам, сенам. Ігар Аркадзьевіч (на фота злева) на сучасным кормаўборачным камбайне «Ягуар» здрабняе травы і за сёлетні нарыхтоўчы перыяд падрыхтаваў болей за трыццаць дзве тысячы тон зялёнай масы. Юрый Вацлававіч на трактары «Беларус 1523» працаваў на рулонным прэс-падборшчыку, прэсаваў сена і салому, а ў ранейшых сезонах удзельнічаў таксама і ў жніўных кампаніях. За Каранеўскім замацаваны ўніверсальны энергетычны сродак «Раса-05», на якім вясною ён уносіць угнаенні на палеткі з азімымі пасевамі і мнагалетнімі травамі. Гэтымі днямі ў гаспадарцы пачалася нарыхтоўка кармоў з кукурузы, якой на прынёманскіх палетках болей за паўтары тысячы гектараў, дзе да позняй восені будуць шчыраваць гэтыя адказныя і працавітыя спецыялісты. Дарэчы, механізатараў аб'ядноўвае не толькі адна гаспадарка, прафесія і родная бацькоўская зямля, але таксама і ўзнагароды — яны абодва кавалеры ордэна Пашаны. А Ігара Каранеўскага за працоўную доблесць занеслі ў раённую кнігу Славы.


Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.