Вы тут

Сямейны аркестр


Майстар ручной лепкі з гліны Ганна Гудоўская працуе ў філіяле Бешанковіцкага дома рамёстваў болей чым дваццаць гадоў, яна сталая ўдзельніца шматлікіх культурных падзей і імпрэз раённага, абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў: фэстаў, кірмашоў, выставак. Керамічныя і ганчарныя вырабы Ганны Мікалаеўны — а гэта і скульптуры невялікіх формаў, і посуд, і цацкі-свістулькі — упрыгожваюць экспазіцыю выстаўкі, якая не першы год дзейнічае ў самім доме рамёстваў. Можна і паглядзець, і нават патрымаць у руках. Дзевяцігадоваму сыну Радзівону падабаюцца творы сваёй матулі-рукадзельніцы. На канікулах хлопчык часта наведваў творчую ўстанову, назіраў і спрабаваў ляпіць, дапамагаў, асабліва калі трэба было «агучыць» новыя свістулькі і гліняныя музычныя інструменты.


Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.