Вы тут

Справа тэхнікі


Кірыл Вараб’ёў сёлета скончыў сярэднюю школу і адразу пасля выпускнога вечара прыйшоў на работу ў СВК «Мазалаўскі» Мсціслаўскага раёна ўладкоўвацца слесарам па рамонце сельскагаспадарчай аўтатрактарнай тэхнікі. А на час жніва, якое днямі пачалося, працуе памочнікам камбайнера. У планах учарашняга школьніка — не толькі зарабіць свае ўласныя грошы, але і паступіць у Мінскі дзяржаўны аўтамеханічны каледж, пра які ён марыць з дзявятага класа.


— Як толькі скончыцца жніво, паеду ў сталіцу, — кажа юнак. — Хочацца быць высокакваліфікаваным спецыялістам, працаваць на аўтасэрвісе.

У «Мазалаўскім» на працягу дваццаці гадоў працуе трактарыстам яго бацька, ад якога Кірыл яшчэ ў дзяцінстве засвойваў урокі абыходжання з трактарамі і камбайнамі, дапамагаў, калі псавалася тэхніка — можна сказаць, набываў прафесіянальны досвед. Нездарма юнаку і даверылі работу слесара. А на жніве Кірыл у маладзёжным экіпажы працуе разам з механізатарам Аляксандрам Беляньковым.

Гэтае фота я зрабіў, калі хлопец правяраў механізмы «Палесся», на якім збіраўся выйсці ў поле жаць новы ўраджай.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.