25 Май, чацвер

Вы тут

Беларусь — Швейцарыя: 25 гадоў узаемаразумення


У мінскім Доме дружбы ўрачыста адсвяткавалі 25-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж гэтымі дзяржавамі. Тут сабраліся актывісты таварыства «Беларусь — Швейцарыя», прадстаўнікі парламента, Міністэрства замежных спраў, грамадскасці сталіцы.


Кіраўнік аддзялення пасольства Швейцарскай Канфедэрацыі ў Беларусі Паскаль Эбішэр падвёў галоўныя вынікі супрацоўніцтва за гэты час. На яго погляд, за 25 гадоў удалося закласці трывалы падмурак для плённага супрацоўніцтва ў розных сферах. У выніку абедзве краіны наладзілі не толькі сяброўскія стасункі, але і паспяхова ўзаемадзейнічаюць у эканоміцы. Паскаль Эбішэр сказаў, што ёсць нямала прыкладаў гэтага паспяховага супрацоўніцтва. У першую чаргу ён назваў швейцарскае прадпрыемства «Штадлер Мінск», якое ўяўляе сабой удалы і перспектыўны ўзаемавыгадны праект. Усяго ў Беларусі працуе каля 140 прадпрыемстваў са швейцарскім капіталам.

У сваю чаргу начальнік упраўлення Еўропы МЗС Беларусі Яўген Вараб'ёў падкрэсліў, што Беларусь і Швейцарыя не маюць глабальных амбіцый, але пры гэтым паслядоўна супрацоўнічаюць у палітыцы і эканоміцы. Дыпламат звярнуў увагу на сувязі ў гуманітарнай сферы. Ён, у прыватнасці, згадаў і падзякаваў швейцарскім сябрам за дапамогу ў аздараўленні беларускіх дзяцей з тэрыторый, якія пацярпелі ад Чарнобыля.

Леанід ТУГАРЫН

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Беларускі дызайнер выпусціла адзенне для інвалідаў-калясачнікаў

Беларускі дызайнер выпусціла адзенне для інвалідаў-калясачнікаў

 Блогер Аляксандр АЎДЗЕВІЧ і дызайнер Кацярына ЦІКОТА распрацавалі калекцыю для калясачнікаў.

Грамадства

Матэматыка адваёўвае страчаныя пазіцыі

Матэматыка адваёўвае страчаныя пазіцыі

У сямікласнікаў зменшыцца колькасць гадзін на вывучэнне хіміі, затое павялічыцца на вывучэнне матэматыкі.

Грамадства

Як арганізаваць стылізаванае вяселле

Як арганізаваць стылізаванае вяселле

Зміцер Сасноўскі — пра моду на стылізаваныя вяселлі, старабеларускія абрады і сумяшчэнне несумяшчальнага.

Эканоміка

Як палепшыць дзелавыя і інвестыцыйныя ўмовы ў Беларусі

Як палепшыць дзелавыя і інвестыцыйныя ўмовы ў Беларусі

 Адна з галоўных пераваг Беларусі — геаграфічнае становішча.