Вы тут

Былы асуджаны прымае ўдзел у нью-ёркскім Тыдні моды


Джэрэмі Мікс, вядомы як «самы сексуальны злачынца ў свеце», прымае ўдзел у нью-ёркскім Тыдні моды ў якасці манекеншчыка, паведамляе The Sun.


Мікс выйшаў на подыум 13 лютага ў паказе маркі Phіlіpp Pleіn. Сярод гледачоў паказу былі спявачка Мадонна, мадэль Кайлі Джэнэр і свецкая львіца Пэрыс Хілтан. Мужчына стаў вядомым у 2014 годзе: ён быў затрыманы за незаконнае захоўванне зброі, і яго фота было апублікавана на старонцы паліцыі штата Каліфорнія ў Фэйсбуку. Карыстальнікі сацсетак актыўна посцілі кадры з ім, а мадэльныя агенцтвы пачалі дасылаць прапановы проста ў турму (ён быў прысуджаны да 27 месяцаў пазбаўлення волі). Выйшаўшы на волю вясной 2016 года, мужчына заключыў кантракт з вядомым мадэльным агенцтвам і, як відаць, прыступіў да работы.

Іван КУПАРВАС

Загаловак у газеце: З турмы — на подыум

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.