Вы тут

Камашы на ўсе сто


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» тэлевіктарына «Размаўляем па-беларуску». Для таго, каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgomel.by або 3belarus.by і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго, як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды». Ці ведалі вы, што:


Віяду́к — мост над ярам, цяснінай, дарогай.

Кама́ш — мужчынскі чаравік з гумавымі ўстаўкамі.

Летуце́ць — аддавацца марам, марыць.

Пу́дзіць — страшыць, пужаць.

Адры́на — халодная будыніна для захоўвання кармоў.

Угодкі — урачыстасць, прысвечаная гадавіне якой-небудзь падзеі.

Ставіць падножку — рабіць каму-небудзь непрыемнасць, шкодзіць. Беларускія адпаведнікі: заступаць дарогу, псаваць абедню. Рускі: ставить палки в колёса.

На ўсе сто — 1) у поўнай меры; 2) вельмі добра, цудоўна; 3) вельмі добры, цудоўны. Беларусы яшчэ скажуць: дай Бог кожнаму, люба-дорага, на дзіва, за маё-маё, кругом сто дваццаць, пашукаць такога, разлюлі маліна. Рускія: на славу, пальчики оближешь, на отлично.

Чарговыя выпускі тэлевіктарыны глядзіце ў эфіры «Беларусь 3» раніцай кожную суботу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іost@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.