Вы тут

Астраномы знайшлі «Зорку смерці»


У спектры далёкай зоркі астрафізікі знайшлі доказы страшнага злачынства: зорка паглынула як мінімум адну, а можа, і дзве камяністыя планеты, якія былі падобныя на нашу родную Зямлю альбо, прынамсі, на Марс. Вынікі даследавання апублікаваныя ў часопісе Astronomy & Astrophysіcs.


Большую частку звестак пра тое, як фарміруюцца і развіваюцца планетныя сістэмы, мы ведаем з назіранняў за нашай Сонечнай сістэмай. Каб праверыць, ці ўсюды працуюць заканамернасці, якія зямляне назіраюць вакол сваёй зоркі, навукоўцы вывучылі 60 сонцападобных зорак і планеты паміж імі з дапамогай тэлескопа чылійскай абсерваторыі Ла-Сілья. Адна з іх прыцягнула асаблівую ўвагу астрафізікаў: зорка HІP68468, здаецца, паглынае планеты, якія круцяцца вакол яе. У спектры зоркі выявілася занадта шмат для яе памераў і ўзросту ліній літыю — вельмі рэдкага элемента ў зорных атмасферах, затое надзвычай распаўсюджанага на камяністых планетах накшталт Зямлі ці Марса. Злачынства можна лічыць даказаным: HІP68468 паглынула як мінімум адну планету сваёй сістэмы.

Ці можа наша Сонца аднойчы павесці гэтаксама, як крыважэрная HІP68468, якую астраномы напярэдадні выхаду новага эпізоду славутага фільма назвалі, вядома, «Зоркай смерці»? Наўрад. Мяркуецца, што праз 6—7 мільярдаў гадоў Сонца ператворыцца ў чырвоны гігант і паглыне як мінімум Меркурый і Венеру. Да Зямлі яно наўрад ці дабярэцца, хоць карона яго стане так блізка, што ўся вада з паверхні нашай блакітнай планеты выпарыцца, а камень расплавіцца. Але раптам згарэць ва ўласнай тэрмаядзернай печы Зямлі не пагражае. Планеты, што насыцілі атмасферу HІP68468 літыем, трапілі ў яе не з-за агрэсіі зоркі, а з-за нестабільнасці арбіт, якая прывяла да таго, што планеты з кожным вітком пасоўваліся ўсё бліжэй да ядзернай топкі

Іван КУПАРВАС

hvir@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.