Вы тут

Дэпутаты перапрацуюць прававое поле Саюзнай дзяржавы


Пра ўзмацненне рэгіянальнага супрацоўніцтва ішла гаворка на пасяджэнні Камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па пытаннях знешняй палітыкі.


Рэгіянальнае ўзаемадзеянне паміж Беларуссю і Расіяй паказвае добрыя вынікі, тым не менш прававая сфера тут патрабуе ўдасканалення. «На рэгіянальным узроўні рашэнні прымаюцца хутчэй і работа ідзе больш актыўна», — падкрэсліў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей РАХМАНАЎ.

Значную ролю стварэння прававой прасторы для супрацоўніцтва нашых рэгіёнаў адзначыў і член Камітэта Савета Федэрацыі па федэратыўным уладкаванні, рэгіянальнай палітыцы, мясцовым самакіраванні і справах Поўначы Уладзімір ЛІЦЮШКІН. «Гэтае пытанне дазволіць раскрыць магчымасці і патэнцыял на месцах, якія тамтэйшыя жыхары ведаюць лепш і больш прафесійна», — падкрэсліў ён і дадаў, што неабходна ствараць новыя саюзныя законы, а таксама выкарыстоўваць нарматыўныя прававыя акты Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Таксама Уладзімір Ліцюшкін выказаўся наконт супярэчнасцяў паміж Беларуссю і Расіяй у нафтагазавым пытанні і сельскагаспадарчай сферы. «Я лічу, што ніякіх наступстваў яны (супярэчнасці) не будуць мець, таму што гэта чыста тэхнічныя пытанні. Усё вырашыцца ў рамках таго ж прававога і палітычнага поля, у якім мы сёння жывём. У хуткім часе ўсё гэта будзе прыведзена да лагічнага завяршэння», — адзначыў ён.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

lukashevich@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як сапраўдныя мужыкі засвойваюць «жаночую» справу

Як сапраўдныя мужыкі засвойваюць «жаночую» справу

У апошнія гады тэма раўнапраўя паміж мужчынамі і жанчынамі перажывае новую хвалю росквіту.

Культура

Згадкі пра Аркадзя Куляшова

Згадкі пра Аркадзя Куляшова

Гісторыя аднаго выступлення.