Ужо ў гэту суботу на канале «Беларусь 1» пачнецца чацвёрты сезон праекта «Дача». Яго нязменная вядучая, журналіст тэлекампаніі «Магілёў» Таццяна Ларына запэўнівае, што кожны выпуск па-ранейшаму будзе карысным і цікавым для гаспадароў прысядзібных участкаў. «Асаблівы акцэнт сёлета мы зробім на рэкамендацыях навукоўцаў і вопытных селекцыянераў», — адзначаюць аўтары праекта.
Найбольш актыўныя гледачы змогуць заявіць аб сабе ў эфіры — узяўшы ўдзел у конкурсе прыпевак, пад якія ў іх найбольш спорна ідзе праца на градах. Ахвотных запрашаюць дасылаць «дачныя» прыпеўкі ўласнага сачынення на адрас: ТРК «Магілёў», вул. Першамайская, д. 83, 212030, Магілёў, з паметкай «Праграма «Дача» або на электронны адрас dacha@tvrmogіlev.by. Пераможцам дастануцца патрэбныя ў гаспадарцы прылады: трымер, электракультыватар і апырсквальнік.
Вікторыя ЦЕЛЯШУК
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?