Вы тут

Бярозавік пайшоў!


У паўднёвай частцы Брэсцкай вобласці лясгасы пачалі нарыхтоўку бярозавага соку. Леснікі Брэсцкага, Кобрынскага, Драгічынскага лясгасаў вядуць падсочку бяроз. Такому ранняму выхаду на бярозавыя плантацыі паспрыяла ранняя вясна. Спецыялісты гавораць, што цяперашняя кампанія па нарыхтоўцы соку можа працягнуцца месяц і больш. Усё будзе залежаць ад надвор'я.


Як паведамілі ў Брэсцкім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб'яднанні, у рэгіёне плануецца нарыхтаваць не менш за 5 тысяч тон бярозавага соку. Яго маюць намер закупіць «Савушкін прадукт», Маларыцкі, Ляхавіцкі, іншыя кансервавыя заводы. Заяўкі ад перапрацоўшчыкаў працягваюць паступаць у лясгасы.

У насельніцтва па-ранейшаму ёсць толькі адна магчымасць набыць гаючы напітак — паехаць у лес і купіць яго на дзялянцы. Мяркуецца, што цэны застануцца на ўзроўні мінулага года — 10 капеек за літр.

Святлана ЯСКЕВІЧ

уасkеvісh@zvіаzdа.bу

Фота БЕЛТА

Каментары

Ура!!! Усе кідаем усё і бяжым у лес!!!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.