Вы тут

Ад вінаградарства да робататэхнікі


Прэзідэнт абмеркаваў перспектывы супрацоўніцтва з губернатарам Стаўрапольскага краю.

Літаральна з кожным рэгіёнам Расіі ў нас наладжаны сувязі, па кожным з больш чым 80 суб'ектаў федэрацыі асобна падлічваецца аб'ём тавараабароту. У некаторых выпадках ён вымяраецца сотнямі мільёнаў і нават мільярдамі долараў.


Учора завяршыўся візіт у Беларусь дэлегацыі Стаўрапольскага краю на чале з губернатарам Уладзімірам Уладзіміравым. Падчас сустрэчы ў Палацы Незалежнасці Прэзідэнт нашай дзяржавы падкрэсліў: Стаўрапольскі край з'яўляецца адным з найбольш перспектыўных эканамічных партнёраў нашай краіны ў Расійскай Федэрацыі.

Летась аб'ём узаемнага гандлю з рэгіёнам склаў 140 мільёнаў долараў. Пасля двух гадоў падзення рост склаў прыкладна 9%.

— Аднак калісьці мы мелі на 100 мільёнаў долараў больш, — адзначыў кіраўнік дзяржавы, — таму нам яшчэ многае трэба зрабіць для таго, каб аднавіць страчанае, а пасля і дадаць. Я цалкам упэўнены, што Беларусь і Стаўраполле з нашымі магутнымі патэнцыяламі, развітым агракомплексам не задавальняе сітуацыя, якая склалася. Таму ваш прыезд расцэньваю як імкненне істотна дадаць ва ўзаемным гандлі і запусціць новыя перспектыўныя праекты ў галінах, дзе мы цікавыя і карысныя адно аднаму.

Аляксандр Лукашэнка выказаў спадзяванне, што ў перспектыве мы зможам арганізаваць сумесныя прадпрыемствы па вытворчасці машын, агрэгатаў беларускай канструкцыі — якія неабходны ў Стаўрапольскім краі. Разам з развіццём кааперацыі нашы прадпрыемствы МАЗ, МТЗ, «Амкадор», «Белкамунмаш» гатовы забяспечваць Стаўрапольскі край сваёй прадукцыяй у поўным аб'ёме. Гэта і пасажырская, і грузавая, і камунальная, і дарожна-будаўнічая тэхніка — яна добра вядома ў Расіі.

У аграпрамысловым сектары Беларусь прапануе Стаўрапольскаму рэгіёну сучаснае тэхналагічнае абсталяванне пад рэалізуемыя рэгіянальныя праекты рэканструкцыі малочнатаварных комплексаў. Прынамсі, наша краіна ўжо прайшла гэты шлях і мае адпаведны вопыт, які аказаўся карысным розным расійскім рэгіёнам — нават Сахаліну. Наш бок таксама можа дапамагчы паскорыць тэмпы абнаўлення парка сельгастэхнікі ў Стаўрапольшчыне.

Стаўрапольскі край плануе развіваць вінаградарства. Тут таксама Беларусь можа выступіць надзейным партнёрам — мы можам арганізаваць пастаўкі спецыялізаванай тэхнікі МТЗ.

Яшчэ адзін цікавы кірунак супрацоўніцтва — праектаванне аб'ектаў і будаўніцтва «пад ключ». У нас ёсць і такі вопыт, ён рэалізоўваўся ў розных рэгіёнах Расіі.

— Мы ў гэтым зацікаўлены, таму што гэта будзе своеасаблівая вітрына магчымасцяў Беларусі ў будаўнічым комплексе. Мы гатовы паспаборнічаць у гэтым плане і з расіянамі, і з замежнымі вашымі партнёрамі, — заявіў беларускі лідар.

Важную сферу для ўзаемадзеяння ўяўляе інавацыйны кірунак. Беларускія навукоўцы гатовы далучыцца да рэалізацыі праектаў, якія здзяйсняюць іх стаўрапольскія калегі ў робататэхніцы, рэсурсазберажэнні, геаінфарматыцы, геафізіцы, мікрабіялогіі, біятэхналогіі.

Губернатар Стаўрапольскага краю падзякаваў Прэзідэнту за цёплы прыём. Уладзімір Уладзіміраў паведаміў, што ў рэгіёне хочуць вярнуцца да пытання арганізацыі зборачнай вытворчасці беларускай тэхнікі і яе сэрвіснага абслугоўвання.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

У свеце

Навошта Нарвегія назапасіла рэкордную «заначку»?

Навошта Нарвегія назапасіла рэкордную «заначку»?

​Актывы суверэннага фонду каралеўства Нарвегія перавысілі трыльён долараў.

Грамадства

Як жывуць апошнія жыхары вёскі Дзет­ка­ві­чы

Як жывуць апошнія жыхары вёскі Дзет­ка­ві­чы

У Дзеткавічах хоць і зарэгістравана сем чалавек, пастаянна пражываюць тры жанчыны. 

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра настаўніка года, непрадугледжаныя паводзіны і англійскі кампот.