Вы тут

«Музей» у Палацы


Учора ў Палацы Незалежнасці адбылася новая, прыемна чаканая для яго падзея: у сценах, якія звычайна прымаюць высокапастаўленых асоб з усяго свету, адкрылася персанальная выстаўка айчыннага мастака. Вядомы беларускі пейзажыст Валерый Шкаруба прадставіў калегам пятнаццаць сваіх работ, якія арганічна ўпісаліся ў інтэр'ер будынка.


«Калі пазванілі і сказалі, што ёсць прапанова зладзіць выстаўку ў Палацы Незалежнасці, я нават не зразумеў адразу, дзе гэта, але дакладна пачуў: «Незалежнасці», — дзеліцца ўражаннямі заслужаны дзеяч мастацтваў, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Валерый Шкаруба. — Для мяне гэта ключавое слова. Што можа быць лепшым? Таму быў дужа рады, калі ўцяміў, дзе збіраюцца арганізаваць выстаўку». На думку мастака, пейзаж быў, ёсць і будзе — у адрозненне ад будынкаў і людзей. Менавіта таму мастак зрабіў гэты жанр ключавым у сваёй творчасці. Астатнія работы Валерыя Шкарубы знаходзяцца ў Барысаве, у персанальнай карціннай галерэі, адкрытай для наведвальнікаў.

На думку старшыні Беларускага саюза мастакоў Рыгора Сітніцы, Валерый Шкаруба — гэта мастак, які стварыў сябе сам. Сам прыдумаў аўтарскі краявід, які пазнаецца здалёк і не патрабуе подпісу. Краявід вельмі адметны, які шмат у чым зламаў стэрэатыпы традыцыйных пейзажыстаў. «У яго пісьмо не зусім жывапіснае. Але гэта ні ў якім разе не мінус, а яго ўнікальная адметнасць. Інакш мастак мог бы згінуць як творца сярод яму падобных», — дзеліцца ўражаннямі Рыгор Сямёнавіч.

Уладзімір Пракапцоў, генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, прапаноўвае скласці графік ці план выставак у Палацы, чаргаваць масцітых творцаў і пачынаючых талентаў. «Тут можа быць не толькі жывапіс, але і батык, і габелены, і скульптуры, і кераміка. Зала гэта дазваляе зрабіць. Гэта, па сутнасці, атрымліваецца музей у Палацы», — падсумоўвае ён.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavіt@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.