Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Вас чакае вельмі перспектыўны тыдзень, будуць раптам узнікаць спрыяльныя магчымасці ў прафесійнай сферы. Не выключана, што да сярэдзіны тыдня вас наведаюць цікавыя ідэі або паступяць прапановы, якія варта разгледзець. Вырашайце ўсе справы без мітусні і паспешлівасці. У чацвер неабходна паказаць сваю ініцыятыўнасць і смеласць. Праявіце максімум вытрымкі пры зносінах з дзецьмі.


ЦЯЛЕЦ. На гэтым тыдні не пажадана гуляць у хованкі з начальствам і прадстаўнікамі закона і парадку, вы ўсё роўна прайграеце. Надыходзіць спрыяльны час для паездак, падарожжаў, экскурсій. Вы зможаце зірнуць на многія рэчы па-новаму і ўбачыць тое, што раней не заўважалі, гэта надасць упэўненасць у сваіх магчымасцях. У пятніцу пастарайцеся пазбягаць канфліктаў, не парушаць ніякімі дзеяннямі камфорту і міру ў душы. Суботу прысвяціце сабе, займіцеся самаадукацыяй.


БЛІЗНЯТЫ. На гэтым тыдні з'явіцца магчымасць вырашыць цяжкае, але важнае пытанне. Удалымі будуць перамовы з новымі партнёрамі, магчымыя таксама і недзелавыя знаёмствы. Пачатыя раней справы будуць паспяхова прасоўвацца. Чацвер можа стацца актыўным і насычаным днём, з'явіцца магчымасць рызыкнуць і дамагчыся поспеху, але галоўная задача — не паддавацца эмоцыям. У пятніцу для дасягнення мэт набярыцеся цярпення. Выхадныя — добры час для сустрэчы з сябрамі і правядзення якіх-небудзь забаўляльных мерапрыемстваў.


РАК. На гэтым тыдні пажадана загадзя скласці падрабязны план спраў і сустрэч і імкнуцца не змяняць яму. У аўторак пры вырашэнні прынцыповых пытанняў цвёрда адстойвайце свае перакананні. У сераду і чацвер у вас будзе атрымлівацца любая работа. Старайцеся не прапусціць важную інфармацыю, якая датычыцца асабістага жыцця. У суботу не расслабляйцеся, давядзіце да канца ўсе справы, запланаваныя на гэты тыдзень. У нядзелю сачыце за сабой, не дазваляйце раздражненню выплюхвацца вонкі.


ЛЕЎ. Магчыма, час разгрузіць свае плечы ад чужых праблем. Тут жа з'явіцца магчымасць заняцца сваімі ўласнымі. Перагледзьце свой гардэроб на прадмет вясновага абнаўлення. У чацвер калегі могуць звярнуцца да вас у пошуках справядлівасці. Паспрабуйце не падмануць іх чаканняў. Пятніца, хутчэй за ўсё, будзе насычаным днём, таму не хапайцеся за ўсё адразу, лепш сканцэнтруйце намаганні на нейкай адной справе, і тады ўсё атрымаецца. У выхадныя самы час сабраць гасцей і здзівіць іх кулінарнымі шэдэўрамі ўласнага прыгатавання.


ДЗЕВА. Неабходна спусціцца з нябёсаў на зямлю, каб вызначыць свае далейшыя планы і галоўную лінію кар'еры. Вам неабходна звярнуцца па адказ да свайго ўнутранага голасу, бо знешнія дарадчыкі тут бескарысныя. У пачатку тыдня на працы лепш паменш прыцягваць да сябе ўвагі. Ваш дэвіз: «сціпласць і тактоўнасць». Тады спадарыня Фартуна не забудзецца ўсміхнуцца вам у патрэбны момант. Ёсць верагоднасць атрымаць доўгачаканую вестку ад далёкіх сваякоў або сяброў. Чацвер — не ваш дзень. Паспрабуйце правесці яго ціха і спакойна.


ШАЛІ. Магчымыя перамены як у асабістых, так і ў прафесійных справах. Не выключана, што поспех вам усміхнецца ў самы нечаканы момант. Не будуйце залішне фантастычных планаў, расчараванне ад няўдачы ў іх рэалізацыі можа прымусіць вас прыняць неабдуманае рашэнне. У чацвер паспрабуйце пазбегнуць удзелу ў спрэчках і канфліктах, лепш адсядзецца ў баку, і праблема хутка вырашыцца сама сабой. Субота — выдатны дзень для прыёму гасцей або паездкі на пікнік.


СКАРПІЁН. На гэтым тыдні ўпэўненасць ва ўласных сілах і аптымізм дапамогуць заваяваць прыхільнасць навакольных і ўмацаваць добрыя адносіны з начальствам. Самымі спрыяльнымі днямі тыдня абяцаюць быць серада і пятніца. Вы можаце істотна папоўніць свае веды, тым самым падняўшыся на новую інтэлектуальную вышыню. Захоўвайце душэўную раўнавагу. Пад канец тыдня, пасля бесперапыннай мітусні, вас будуць чакаць вельмі прыемныя падзеі. Новыя ўражанні ў выхадныя дні дадуць нагоду для новых задум.


СТРАЛЕЦ. Неабходна засяродзіцца на адной галоўнай мэце, тады яна пачне набліжацца да вас. Спрыяльны час для дзеянняў, накіраваных на ўмацаванне сваёй рэпутацыі і павагі сярод калег. У першай палове тыдня магчымыя пэўныя цяжкасці з дзелавымі партнёрамі або мужам, які раптам можа стаць занудам. Праявіце цярпенне і пачуццё гумару, і ўсё наладзіцца.


КАЗЯРОГ. Час спрыяльны для рашучых дзеянняў, пераменаў і дакладнага планавання будучых падзей. У панядзелак пажадана пазбавіцца ад грузу дробных нявырашаных праблем. У сераду не прызначайце важных сустрэч. Пачынаючы з серады, у вас будуць з'яўляцца розныя магчымасці, якія спрыяюць заваяванню новых вяршынь. У чацвер вялікая рызыка прапусціць штосьці важнае. У пятніцу пры неабходнасці можаце разлічваць на падтрымку сяброў. У нядзелю паспрабуйце захоўваць раўнавагу і не раздражняцца з-за блізкіх людзей.


ВАДАЛЕЙ. Перыядычна давядзецца выпраўляць памылкі, перарабляць частку спраў, вяртацца да адкладзеных заданняў з-за непрадбачаных абставін. Паспрабуйце захоўваць лагічную паслядоўнасць у дзеяннях. Далёка не ва ўсім, што будзе адбывацца ў непасрэднай блізкасці ад вас, варта ўдзельнічаць. Часам лепш маўчаць і ўхіляцца. Звярніце ўвагу на стан сваіх фінансаў, пазбягайце неабдуманых і спантанных выдаткаў.


РЫБЫ. Можа з'явіцца шанц далейшага прасоўвання па службе. Пажадана ўстрымлівацца ад любых абяцанняў, бо іх выкананне запатрабуе такіх выдаткаў, дазволіць сабе якія вы пакуль не можаце. Серада — не той дзень, калі варта спрабаваць давесці любую справу да пераможнага канца, вы занадта стоміцеся. У канцы тыдня не варта спрачацца з калегамі і начальствам. Асабліва ўпартыя і працавітыя асобы маюць шанц закласці трывалы падмурак пад будынак уласнага дабрабыту. Будзьце асцярожныя ў ацэнках, лепш трохі схітрыць, праявіць дыпламатычнасць, чым у адкрытую нажыць сабе ворага.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якім быць новаму музею МТЗ?

Якім быць новаму музею МТЗ?

Рэтра-трактары і 5D-сімулятар.

Спорт

Якую ролю выконваюць валанцёры на самых буйных спартыўных турнірах

Якую ролю выконваюць валанцёры на самых буйных спартыўных турнірах

І хто будзе працаваць на Еўрапейскіх гульнях у Мінску.

Грамадства

Апошнія дні рэдактара падпольнай «Звязды» Вячаслава Нікіфарава

Апошнія дні рэдактара падпольнай «Звязды» Вячаслава Нікіфарава

Апошнія дні адзін з рэдактараў падпольнай «Звязды» правёў у фашысцкім засценку побач са сваімі паплечнікамі.

Грамадства

Ліпеньская казка на гары Карпацкай

Ліпеньская казка на гары Карпацкай

Ёсць ў Глыбоцкім раёне, недалёка ад вёскі Запруддзе, высокая гара, якую мясцовыя жыхары называюць Карпацкай.