Навукоўцы з ЗША хочуць з дапамогай фМРТ* вызначаць, наколькi свядома чалавек парушыў закон.
У крымiнальным судаводстве лёс абвiнавачанага часта залежыць ад таго, ведаў ён цi не ведаў пра злачыннасць сваiх дзеянняў. Калi кiроўца, якi не справiўся з кiраваннем аўто, збiвае чалавека, прысуд будзе больш мяккiм, а калi абвiнавачаны накiраваў машыну на чалавека наўмысна, рашэнне суда будзе максiмальна суровым. Але часам даказаць, што чалавек здзейснiў злачынства свядома цi наадварот бывае няпроста. Нейрабiёлагi з Тэхналагiчнага iнстытута Вiрджынii выказалi здагадку, што актыўнасць мозга можа стаць надзейным спосабам вызначаць злачынны намер.
Каб праверыць сваю гiпотэзу, навукоўцы сабралi 40 добраахвотнiкаў i далi iм пагуляць у камп'ютарную гульню — сiмуляцыю пагранiчнага пункта кантролю. Да персанажаў удзельнiкаў эксперымента падыходзiлi незнаёмыя персанажы i прапаноўвалi перавезцi цераз мяжу чамадан. У некаторых выпадках было зразумела, што ў чамадане наркотыкi, у iншых гулец нiчога не ведаў пра змесцiва чамадана, хоць i меркаваў, што можа стаяць за такой прапановай. Падчас гульнi навукоўцы сканавалi мозг удзельнiкаў эксперымента з дапамогай апарата фМРТ, якi паказвае, да якiх участкаў мозга прылiвае кроў.
Камп'ютарная праграма на базе тэхналогii машыннага навучання запамiнала, як паводзiць сябе мозг чалавека, якi iдзе на вiртуальнае злачынства свядома, i чалавека, якi рашаецца на рызыку, не ведаючы напэўна, што парушае закон. Як высветлiлася, адгадваць гэтую тонкую рознiцу па фМРТ можна амаль у 100% выпадкаў. Вядома, 40 чалавек — занадта маленькая выбарка: каб канчаткова даказаць, што намер можна вылiчыць па МРТ, трэба будзе правесцi тысячы падобных даследаванняў. Яшчэ адна складанасць заключаецца ў тым, што ў момант здзяйснення злачынства чалавек, як правiла, не змяшчае галаву ў сканер. Таму аўтары даследавання разлiчваюць знайсцi спосаб «вяртаць» мозг падазраванага ў той ментальны стан, у якiм ён знаходзiўся ў момант здзяйснення злачынства — напрыклад, паказваючы адпаведныя фатаграфii i прадметы. Калi такi спосаб будзе знойдзены i акажацца досыць надзейным, у юрыстаў з'явiцца iнструмент, якi афiцыйна дазволiць з дапамогай навукi даказваць наяўнасць або адсутнасць намеру ў падазраванага. Калi гэта адбудзецца, лiчаць аўтары работы, юрыстам прыйдзецца сур'ёзна папрацаваць над новымi азначэннямi паняццяў «злачынны намер» i «халатнасць», магчыма, спатрэбiцца перапiсаць многiя законы.
Вынiкi даследавання апублiкаваныя ў часопiсе Proceedings of the National Academy of Sciences.
* Функцыянальная магнiтна-рэзанансная тамаграфiя або функцыянальная МРТ — разнавiднасць магнiтна-рэзананснай тамаграфii, якая праводзiцца з мэтай вымярэння гемадынамiчных рэакцый (змен у току крывi), выклiканых нейронавай актыўнасцю галаўнога або спiннога мозга. Гэты метад грунтуецца на тым, што мазгавы крывацёк i актыўнасць нейронаў звязаныя памiж сабой. Калi пэўная вобласць мозга актыўная, прыток крывi да яе таксама павялiчваецца.
Іван КУПАРВАС
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?