Вы тут

Фотаслова Яўгена Пясецкага


Той, хто вясновымі днямі завітае на маляўнічы бераг Прыпяці бліз старажытнага Турава, пераканаецца: такога звонкагалосага птушынага царства не ўбачыш нідзе. Нездарма сюды ў такі час прыязджаюць навукоўцы-арнітолагі назіраць за мноствам рэдкіх птушак. Адной з іх, куліку-марадунцы, занесенаму ў Чырвоную кнігу, у цэнтры Турава ўсталяваны помнік.


Я чуў птушыныя размовы,

Дзе Прыпяць ў вечнасць хвалі каціць:

У хоры радасным, вясновым

Кулік сваё балотца хваліць.

Узносяць птахі вырай цёплы,

Дзівосы райскія чужыны.

А ён — сваё: пра родны поплаў

Ды першацветы ўкруг альшыны.

Ах, каб вы бачылі той поплаў!

Там кветкі — нібы зоркі ў марах.

Яны, як падарунак Богаў

Бясконцым прыпяцкім абшарам.

Там птушкі водзяць карагоды

На лугавіне абагрэтай...

Спявай, кулік, пра поплаў родны

І я удвух з табой — дуэтам!

Яўген ПЯСЕЦКІ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.