Ацэньваць працу дэпутата павінны зусім не на сесіях – менавіта так лічыць старшыня Жодзінскага гарадскога Савета дэпутатаў Наталля СУШКО. Такую думку яна выказала на круглым стале "Роля мясцовага самакіравання ў грамадскім і сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёну і краіны ў цэлым", які адбыўся падчас выставы "СМІ ў Беларусі".
"Ацэнку дэпутату павінен даваць выбаршчык, таму што людзі аддаюць свой голас за дэпутатаў, – адзначыла Наталля Міхайлаўна. – А што значыць "аддаць голас"? Гэта значыць, менавіта гэты чалавек з'яўляецца аўтарытэтным грамадзянінам і можа агучыць праблемы, зрабіць усё магчымае, каб іх вырашыць. У першую чаргу, дэпутат павінен быць неабыякавым чалавекам, ён павінен навучыцца жыць праблемамі людзей сваёй акругі, прапускаць іх праз сябе, перажываць іх так, як і яго выбаршчык".
Таксама старшыня Жодзінскага гарадскога Савета дэпутатаў дадала, што сёння людзі павінны ісці з праблемамі менавіта да дэпутатаў, а не адразу пісаць лісты ў спецыялізаваныя органы. "На жаль, да нас людзі не ідуць з добрым. Чалавек нясе нам свой боль, сваю бяду, сваю праблему. І дэпутат павінен пачуць і, не даючы лішніх абяцанняў, прыкласці ўсе намаганні, сваю кампетэнтнасць і асабістую зацікаўленасць, каб па магчымасці гэтую праблему вырашыць".
Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».