Вы тут

Час шмараваць каламянкай


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» гульня «Размаўляем па-беларуску». Для таго каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgomel.by або 3belarus.by y і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго, як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды».


Фота: vitaportal.ru

Ці ведалі вы, што:

каламыйка — народная песенька тыпу прыпеўкі;

каламянка — густая моцная льняная тканіна;

чапрак — скура са спіны жывёлы, што ідзе на выраб падэшвы;

талька — маток пражы, нітак рознай велічыні;

зябнуць — мерзнуць, вельмі моцна адчуваць холад;

шмараваць — націраць, намазваць што-небудзь; наводзіць бляск, напрыклад шмараваць талеркі, шкло;

перавярнуць уверх дном — прывесці ўсё ў поўны беспарадак, змяніць нешта карэнным чынам; беларускія сінонімы: перавярнуць дагары нагамі, паставіць з ног на галаву; рускі адпаведнік: перевернуть вверх тормашками;

пашукаць такога — нехта незвычайны, з рэдкімі якасцямі. Беларусы яшчэ скажуць: дай Бог кожнаму, на ўсе сто, будзь здароў, за маё-маё, на ўсе рукі, першы клас, разлюлі-маліна, хоць на выстаўку, што трэба. Рускія: на славу, без сучка и задоринки.

Чарговыя выпускі тэлевіктарыны глядзіце ў эфіры «Беларусь 3» раніцай кожную суботу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іost@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.