Вы тут

Рэфармаванне МУС — на кантролі Прэзідэнта


Падчас рабочай сустрэчы з міністрам унутраных спраў Ігарам Шуневічам Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся тэндэнцыямі і насцярожваючымі фактарамі ў праваахоўнай сферы. У размове была закранута і тэма аптымізацыі ў сілавой галіне.


— Армія па сваім плане скарачаецца, даўно гэты план зацверджаны. Для МУС таксама мы з вамі дамовіліся аб планах аптымізацыі. Гэта аптымізацыя МУС пачалася даўно, і яна працягваецца. Як зараз ідуць справы? — спытаў Прэзідэнт.

Ён звярнуўся і да тэмы рэфармавання сістэмы праваахоўных органаў:

— Ёсць праблемы ці іх няма? Яны пераадольныя або не? Якія ёсць пытанні ў гэтым плане? Для мяне гэта вельмі важна, я гэта трымаю на кантролі. Можа, патрэбна ўжо і маё ўмяшальніцтва па нейкіх пытаннях? Або пакуль час церпіць і справы ідуць нармальна?

Ігар Шуневіч прапанаваў скараціць — у тым ліку цэнтральны апарат МУС — амаль на 10%. Па яго словах, падлягае скарачэнню пасада аднаго з намеснікаў міністра, таксама будзе рэфармаваны шэраг падраздзяленняў органаў унутраных спраў.

Падчас сустрэчы абмяркоўваўся і спартыўны складнік.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.