Вы тут

Зборная Беларусі даведалася пра сапернікаў на ЧС у наступным годзе


Міжнародная федэрацыя хакея апублікавала склады груп на планетарнае першынство 2018 года, якое прымуць дацкія гарады Капенгаген і Хернінг.


Наша зборная на сёлетнім чэмпіянаце заняла 13-е месца, атрымаўшы дзве перамогі ў сямі матчах. Такі вынік дазволіў набраць усяго 880 рэйтынгавых ачкоў і ў класіфікацыі ІІХФ апусціцца з 9-га месца на 10-е, прапусціўшы наперад каманду Нарвегіі. Пасля заканчэння сёлетняга першынства і абнаўлення рэйтынгу стала вядома, з якімі камандамі беларусы сустрэнуцца ў маі наступнага года. Наша зборная згуляе ў Капенгагене ў групе А з камандамі Расіі, Швецыі, Чэхіі, Швейцарыі, Славакіі, Францыі і Аўстрыі. У групе В выступяць Канада, Фінляндыя, ЗША, Германія, Нарвегія, Латвія, Данія і Рэспубліка Карэя. Матчы чэмпіянату свету 2018 пройдуць з 4 па 20 мая.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Згуляем у Капенгагене

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.