Вы тут

Трое беларусаў загінулі ў ДТЗ у Пермскім краі


Трое беларусаў загінулі ў ДТЗ у горадзе Бярэзнікі ў Пермскім краі Расіі. Гэтую інфармацыю пацвердзілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.


Фота: rk.karelia.ru

"Пасольства Беларусі ў Расіі займаецца гэтай сітуацыяй", - праінфармавалі ў прэс-службе.

Як паведаміла прэс-служба ГУ МУС Расіі па Пермскім краі, 27 мая ў 19.50 у горадзе Бярэзнікі па вул. Пяцігодкі ў напрамку аўтадарогі Пермь-Бярэзнікі рухаўся аўтамабіль Mitsubishi L-200 пад кіраваннем мужчыны 1988 года нараджэння. Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца пазадарожніка, праехаўшы 150 м ад дома №150, выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе дапусціў сутыкненне з аўтобусам МАЗ.

У выніку ДТЗ вадзіцель іншамаркі і два яго пасажыры (1983 і 1985 гадоў нараджэння) памерлі на месцы, яшчэ два пасажыры (1973 і 1969 гадоў нараджэння) атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Акрамя гэтага, былі траўмірваныя два пасажыры аўтобуса. Усе пацярпелыя шпіталізаваны. У цяперашні час па факце дарожна-транспартнага здарэння праводзіцца праверка, устанаўліваюцца ўсе абставіны аварыі.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.