Вы тут

Гавораць дзеці


— Да кацянят паедзем? — пытаецца сын перад выхаднымі.

— А ты думаеш, яны цябе яшчэ не забылі?

— Вядома! Яны ж памятаюць сваё дзяцінства!


Вывучаем з сынам тэму «Свойскія жывёлы».

— Якую карысць яны прыносяць? — пытаюся ў Дані.

— Кот ловіць мышэй, карова дае малако, свіння... прыносіць сама сябе.


Ляжалі ў бальніцы з алергіяй. Уначы прыйшлося зрабіць малому два ўколы.

— Два ўколы, цэлыя два ўколы! — абураўся сын. — Вось дык сюрпрыз! Ніякай павагі да мяне!


— Каго ты запросіш на дзень нараджэння? — пытаюся ў сына.

— Майго сябра Міцю.

— І ўсё?

— Так, аднаго хопіць, бо інакш мы можам ўсю кватэру «разнесці».


Даню ў бальніцы трэба было зрабіць укол.

— Пазавіце яшчэ адну медсястру, — кажу я, бо ведаю, што сын моцна вырываецца, калі робяць укол.

Даня, гледзячы на абедзвюх медсясцёр:

— Вы і ўдзвюх са мной не справіцеся!


Пасля таго як дзядуля, нагуляўшыся з малым, паехаў дадому, Даня рэзюмаваў:

— Шкада, што ў Вовы так хутка энергія заканчваецца.


— Мама, такіх сюрпрызаў, як я, ніхто з дзяцей сваім мамам не робіць, — загадкава кажа сын.

— Ты пра што?

— Я сам апрануўся!


Пасля прагляду кулінарнай перадачы Даня гуляе са сваім «пластылінавым» цестам:

— Каб цеста «дыхала», я зраблю ў ім дзіркі...

Запісала Яна ЛЫЧКОЎСКАЯ

Загаловак у газеце: Вось дык сюрпрыз!

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Маладых спецыялістаў у сельскай гаспадарцы вабяць не толькі жыллё і зарплата

Маладых спецыялістаў у сельскай гаспадарцы вабяць не толькі жыллё і зарплата

У сельгаскааператыве «Ніва-2003» Гродзенскага раёна цяпер працуе ажно 11 маладых спецыялістаў. 

Грамадства

Як працуюць маладыя спецыялісты ў Гарадоцкім раёне

Як працуюць маладыя спецыялісты ў Гарадоцкім раёне

Райцэнтр Гарадок знаходзіцца прыкладна за трыццаць кіламетраў ад Віцебска, недалёка — мяжа з Расіяй. Як там сёння з кадравым пытаннем?

У свеце

Барацьба з эпiдэмiяй у Пекiне: адлюстраванне ўзроўню мунiцыпальнага кiравання

Барацьба з эпiдэмiяй у Пекiне: адлюстраванне ўзроўню мунiцыпальнага кiравання

Да Кiтая ўвага ўсёй сусветнай супольнасцi прыкавана з розных прычын.

Грамадства

Кампазiтар Алег Елiсеенкаў: У нас з жонкай усё агульнае — i радасцi, i нягоды, i грошы

Кампазiтар Алег Елiсеенкаў: У нас з жонкай усё агульнае — i радасцi, i нягоды, i грошы

Са сваёй жонкай аўтар папулярных песень знаёмы амаль паўстагоддзя.