Сайт запусцiлi, каб павысiць эфектыўнасць узаемадзеяння органаў i арганiзацый сацыяльнай абароны з насельнiцтвам. Тут можна знайсцi iнфармацыю пра пенсii, дапамогi, iншыя выплаты i скарыстацца электроннымi паслугамi i сэрвiсамi, звязанымi з сацыяльна-працоўнай сферай.
Так, на партале расказваецца пра паслугi i адмiнiстрацыйныя працэдуры, парадак i ўмовы iх атрымання, асвятляюцца прававыя i арганiзацыйныя пытаннi дзейнасцi органаў па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне. На сайце можна вылiчыць прыкладны памер сваёй пенсii, падаць электронны зварот i запiсацца на прыём да спецыялiстаў сферы, з дапамогай электроннага лiчбавага подпiсу заказаць шэраг паслуг, у тым лiку атрымаць пра сябе iнфармацыю, зарэгiстраваную ў Дзяржаўнай iнфармацыйнай сiстэме сацыяльнай абароны.
Пакуль што партал працуе ў тэставым рэжыме.
Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?