Вы тут

Кіраўнік дзяржавы сустрэўся са спікерам Палаты прадстаўнікоў


Летняя сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ, аптымізацыя ў апараце парламента, а таксама сітуацыя ў раёнах Віцебскай вобласці... Гэтыя пытанні абмяркоўваліся падчас рабочай сустрэчы Прэзідэнта нашай краіны Аляксандра Лукашэнкі і старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзіміра Андрэйчанкі.


Праз два тыдні ў нашай сталіцы адкрыецца 26-я летняя сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Кіраўнік дзяржавы, які пацвердзіў удзел у адкрыцці сесіі, цікавіўся ходам падрыхтоўкі да мерапрыемства:

— Хацеў бы ведаць, наколькі мы гатовы да гэтага. І што я павінен? Гэта значыць, мой кавалак працы. Вы стварылі камісію і павінны былі вызначыць мой удзел у гэтым — каб я мог спланаваць свой рабочы графік.

Безумоўна, цікавіўся кіраўнік краіны і тым, як працуе парламент:

— Парламент новы. Вы — чалавек вопытны. Можаце параўноўваць, рабіць пэўныя вывады... З гэтага пункту гледжання — які парламент сёння мае наша краіна?

Працэсы аптымізацыі адбываюцца і ў Нацыянальным сходзе. Кіраўнік краіны спытаў пра іх ход і звярнуў увагу, што няправільна разумець аптымізацыю як скарачэнне штату:

— Убаку дэпутат не можа стаяць ад гэтага. Таму, натуральна, аптымізацыя закране і парламент. Яшчэ раз хачу паўтарыць: калі нехта разумее аптымізацыю толькі як скарачэнне колькасці — гэта няправільна. Важнае пытанне скарачэння фінансавання, матэрыяльных затрат на ўтрыманне той ці іншай структуры. Вось што такое аптымізацыя. Таму ў гэтай частцы парламент як глядзіцца? Ну і ў вас ёсць яшчэ нейкія пытанні — калі ласка, скажыце мне пра іх.

Асобна Прэзідэнт папрасіў Уладзіміра Андрэйчанку ўдзяляць увагу Віцебскай вобласці:

— Я б вас прасіў не сыходзіць далёка ад роднай вобласці, каб вы бачылі, што адбываецца. Тым больш што вы адтуль дэпутат.

Уладзімір Андрэйчанка расказаў, што прадстаўляе ў Нацыянальным сходзе тры раёны Віцебскай вобласці: Докшыцкі, Глыбоцкі, Ушацкі.

— Што адбываецца ў Віцебскай вобласці: вашы ацэнкі, заключэнні?.. — пацікавіўся Аляксандр Лукашэнка.


Ступень гатоўнасці — высокая

Пазней у размове з журналістамі Уладзімір Андрэйчанка расказаў:

— Перш за ўсё абмяркоўвалася пытанне правядзення 26-й штогадовай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Як вядома, яна пройдзе з 5 па 9 ліпеня бягучага года. Гэта будзе самае маштабнае міжнароднае палітычнае мерапрыемства ў гісторыі Беларусі. Таму Прэзідэнт паставіў вельмі сур'ёзныя задачы ў плане падрыхтоўкі і годнага правядзення гэтай сесіі. Тэматыка сесіі — умацаванне ўзаемнага даверу і супрацоўніцтва ў імя міру і квітнення ў рэгіёне АБСЕ.

Уладзімір Андрэйчанка звярнуў увагу, што наша дзяржава невыпадкова выбрана месцам правядзення гэтай сесіі. Перш за ўсё гэта атрымалася дзякуючы таму, што наша краіна робіць значны ўнёсак у падтрыманне еўрапейскай бяспекі і ў цэлым праводзіць паслядоўную і прадказальную ўнутраную і знешнюю палітыку.

— Не сакрэт, што сёння асабліва заўважны недахоп даверу — гэта галоўная прычына таго, што краіны не могуць забяспечыць для сваіх людзей такія базавыя каштоўнасці, як мір, стабільнасць і дабрабыт, — заявіў спікер Палаты прадстаўнікоў. — Таму ў цэнтры ўвагі сесіі будуць менавіта гэтыя пытанні, а таксама будзе абмяркоўвацца барацьба з тэрарызмам, арганізаванай злачыннасцю, карупцыяй, сітуацыя ва Украіне, на Бліжнім Усходзе.

Адказваючы на пытанне карэспандэнта «Звязды», як прадстаўнікі ПА АБСЕ ацэньваюць ход падрыхтоўкі, Уладзімір Андрэйчанка паведаміў: станоўча.

— Мы спадзяёмся, што сесія будзе накіравана менавіта на зняцце напружанасці, якая сёння існуе паміж дзяржавамі, на ўмацаванне ўзаемнага даверу, а не на канфрантацыю паміж дзяржавамі. Што да падрыхтоўкі, то ў нас пастаянна гэтым пытаннем займаецца сакратарыят Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Таму яны ацэньваюць нашу ступень гатоўнасці як высокую. Думаю, тут праблем у нас не будзе.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Які парламент маем?

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.