Вы тут

Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам Віктара Шэймана


Развіццё аграпрамысловай сферы ў складзе Кіраўніцтва справамі, стварэнне новых вытворчасцяў, а таксама сітуацыя на шэрагу прадпрыемстваў у Аршанскім раёне. З гэтымі і іншымі пытаннямі Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам кіраўніка спраў Прэзідэнта Віктара Шэймана.


Кіраўніку дзяржавы было даложана аб рэфармаванні холдынга «Агракамбінат «Мачулішчы», перад якім стаіць задача развіваць у арганізацыях холдынга замкнёны цыкл вытворчасці. Таксама абмеркавана работа гродзенскай кампаніі «Белаграферт», што займаецца выпускам новых відаў угнаенняў.

Віктар Шэйман далажыў аб праведзеных праверках на прадпрыемствах Аршанскага раёна, сярод якіх інструментальны завод, завод прыбораў аўтаматычнага кантролю, авіярамонтны завод. У дачыненні да развіцця адпаведных вытворчасцяў вядзецца актыўная сумесная работа з Саветам Міністраў і мясцовымі ўладамі.

Кіраўнік дзяржавы быў падрабязна праінфармаваны аб рабоце авіярамонтнага завода, існуючых праблемных пытаннях, перспектывах асваення новых рынкаў. Аляксандр Лукашэнка даручыў прааналізаваць вынікі выканання інвестыцыйных абавязацельстваў уласнікамі прадпрыемства і ў цэлым рэалізацыю распараджэнняў Прэзідэнта ў дачыненні да завода, якія былі падпісаны ў 2011 і 2016 гадах.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavit@zviazda.by

Загаловак у газеце: Ад АПК да авіязавода

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.