Вы тут

В'етнамскія бізнесмены цікавяцца беларускай прадукцыяй


Космас, сельская гаспадарка, інфармацыйныя і біятэхналогіі, хімічная прамысловасць, ахова здароўя, харчаванне... В'етнамскія госці з цікавасцю разглядаюць стэнды выстаўкі, на якой прадстаўлены беларускія дасягненні, што падрыхтавалі Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях. Бізнесмены разбіваюцца на групы і падыходзяць да тых стэндаў, якія непасрэдна звязаны з іх сферай. Затым — абмен кантактамі і спадзеў, што гэта не апошняя сустрэча...


— Бізнес павінен гутарыць, а палітыкі павінны ствараць для гэтага спрыяльныя ўмовы. Тым больш калі гаворка ідзе пра настолькі сяброўскія адна адной дзяржавы, як Беларусь і В'етнам, — сказаў падчас адкрыцця беларуска-в'етнамскага бізнес-форуму Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік беларускай дзяржавы акрэсліў шэсць найбольш перспектыўных для супрацоўніцтва сфер для дзвюх краін: прамысловасць, інфраструктура і будаўніцтва, засваенне і выкарыстанне прыродных рэсурсаў, лёгкая прамысловасць, інфармацыйна-камунікацыйныя і высокія тэхналогіі, турызм.

Шэраг беларускіх навукаёмістых і высокатэхналагічных прадпрыемстваў разглядае магчымасць лакалізацыі ў індустрыяльных парках В'етнама.

— Мы ўсур'ёз разглядаем В'етнам як «плацдарм» для нашага замацавання ў Паўднёва-Усходняй Азіі і сумеснага выхаду са створанай прадукцыяй і паслугамі ў краіны АСЕАН. Падпісанне першага, флагманскага пагаднення аб зоне свабоднага гандлю паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і В'етнамам адкрывае прынцыпова новыя перспектывы развіцця гандлёва-эканамічных адносін, — падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі.

Для таго каб сумесная работа адбывалася штодзённа, кіраўнік беларускай дзяржавы прапанаваў стварыць сумесны Дзелавы савет. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка дадаў, што план па павелічэнні тавараабароту будзе распрацаваны, але ператвараць яго ў рэчаіснасць належыць самім бізнесменам.

У тэму

Уладзімір Улаховіч, старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты:

— Устаноўка давесці наш тавараабарот да паўмільярда долараў — даволі рэальная задача. Традыцыйна мы супрацоўнічаем у машынабудаўнічай сферы, харчовай, фармацэўтычнай. Калі ўлічыць, што В'етнам робіць стаўку на інавацыйнае развіццё эканомікі, то ўвагу яго прадстаўнікоў прыцягнуць праекты, якія прадстаўлены на сённяшняй выстаўцы.

Лі Уанг Хуан, кіраўнік в'етнамскай сельскагаспадарчай кампаніі «Тры зялёныя лісты»:

— Мы займаемся ўгнаеннямі ўжо больш за 20 гадоў. Таму нездарма спыніліся побач са стэндамі, прысвечанымі беларускай сельскагаспадарчай тэхніцы і арганізацыі цяплічнай гаспадаркі. Ваша прадукцыя нам цікавая як сваёй якасцю, так і коштам. Ужо абмяняліся кантактамі і плануем развіваць супрацоўніцтва з Беларуссю.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavit@zviazda.by

Загаловак у газеце: Умовы створаны, слова за бізнесам

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.