Вы тут

Бяры хатуль з кулідкай


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» гульня «Размаўляем па-беларуску». Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго, як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды».


Ці ведалі вы, што:

аздо́біць — надаць прыгожы выгляд, упрыгожыць. Напрыклад, аздобіць сукенку бантам;

забрыме́ць (сл. адметнай лексікі Я. Коласа) — пачаць зіхацець, пералівацца. У прыклад сказ Я. Коласа: «На Свіслачы забрымела медзь — чырвань неба ў ёй умывалася»;

хату́ль (размоўнае) — вялікі клунак рэчаў, звязаных у хустку;

кулідка (абласное) — выпечаны хлеб круглай формы. Кулідка — гэта тая самая невялікая буханка;

банду́рка — струнны шчыпковы музычны інcтpумeнт. Трэба дадаць, што бандурка — гэта адзін з найбольш старажытных інcтpумeнтaў, які сваёй формаю нагадваў лук;

язык праглынуць — перастаць гаварыць, замаўчаць. Беларускія сінонімы: замок на рот павесіць, прыкусіць язык. Рускі адпаведнік: проглотить язык;

плячо к плячу — 1) зусім побач, адзін каля аднаго; 2) разам, вельмі дружна (жыць, працаваць). Беларусы яшчэ скажуць: рука ў руку, плячо да пляча. Рускія: рука к руке.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іost@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.