На мінулым тыдні ў Нью-Ёрку ў штаб-кватэры Праграмы развіцця ААН сустрэліся намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, нацыянальны каардынатар па дасягненні Мэт устойлівага развіцця Мар'яна Шчоткіна і адміністратар ПРААН Ахім Штайнер. Цэнтральнай тэмай сустрэчы сталі сумесныя двухбаковыя праекты.
Як адзначае БЕЛТА, віцэ-спікер верхняй палаты павіншавала Штайнера, які ў красавіку 2017 года быў назначаны на пасаду адміністратара. Акрамя таго, яна падзякавала ПРААН за праграмы, якія Беларусь рэалізуе сумесна ў такіх галінах, як экалогія, эфектыўнае кіраванне, эканоміка і падтрымка груп насельніцтва. Мар'яна Шчоткіна таксама выказала ўдзячнасць за дапамогу ў пераадоленні наступстваў чарнобыльскай катастрофы.
Падчас гутаркі намеснік старшыні Савета Рэспублікі адзначыла, што краінавая каманда ПРААН у Беларусі пад кіраўніцтвам рэзідэнта-каардынатара Санакі Самарасінхі адрозніваецца высокім прафесіяналізмам і ініцыятыўнасцю. Асобна Мар'яна Шчоткіна падзякавала ПРААН за ініцыятыву рэалізацыі праекта па тэхнічнай дапамозе ва ўмацаванні патэнцыялу нацыянальнага каардынатара і ўцягванне парламента Беларусі ў працу па дасягненні Мэт устойлівага развіцця.
Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.