Вы тут

Школьны буфет — зона здароўя


Галоўнае адукацыйнае ведамства і Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю вырашылі ўсур'ёз узяцца за здароўе школьнікаў. У чэрвені адбылася сумесная калегія чатырох міністэрстваў, на якой сярод іншых аспектаў, ад якіх залежыць самаадчуванне нашых дзяцей, згадваліся і нездаровыя харчовыя звычкі. Вынікам сталі распрацаваныя метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі харчавання ва ўстановах адукацыі.


Згодна з метадычнымі рэкамендацыямі каўбасы і сасіскі вараныя найвышэйшага і першага гатункаў могуць прапаноўваюцца школьнікам не больш за адзін раз на тыдзень пры аднаразовым прыёме ежы. Ва ўстановах дашкольнай адукацыі дазваляюцца толькі каўбасы і вараныя сасіскі найвышэйшага гатунку або з маркіроўкай "Для дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту", але таксама не часцей за адзін раз на тыдзень. Піца, смажні і сасіскі ў цесце будуць прадаваць таксама не больш за два разы на тыдзень.

У асартыменце павінны прысутнічаць сокі, фруктовыя або пладовыя нектары, агароднінныя, малочныя, кісламалочныя прадукты, у тым ліку ўзбагачаныя мікранутрыентамі. Рэкамендуецца таксама продаж гематагену, мармеладу і зефіру. А вось асартымент цукерак, шакаладных батончыкаў, карамелі, пячэння абмяжуюць.

Мэтазгодным з'яўляецца ўкараненне сучасных тэхналогій прыгатавання ежы, а таксама папярэдні заказ страў па меню заўтрашняга дня, абслугоўванне па тыпе шведскага стала, арганізацыя работы буфетаў, кафэ і інш.

Асобная ўвага ўдзяляецца зніжэнню кошту харчавання: наладжванню прамых сувязяў з вытворцамі, развіццю ўласнай нарыхтоўчай базы. А вось закупка прадуктаў харчавання праз пасрэднікаў не дапускаецца.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.