Вы тут

Аляксандр Лукашэнка ўчора сустрэўся з Віктарам Шэйманам


Аляксандр Лукашэнка ўчора сустрэўся таксама з Віктарам Шэйманам, кіраўніком справаў Прэзідэнта.


Віктар Шэйман курыруе ўзаемадзеянне з Афрыканскім кантынентам. Прэзідэнт пацікавіўся ў яго, як ідзе развіццё адносін з рэгіёнам — у прыватнасці ў плане асваення новых рынкаў і паглыблення ўзаемадзеяння з нашымі партнёрамі там.

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што нашай дзяржаве не хопіць магчымасцяў развіваць супрацоўніцтва адразу з усім кантынентам, таму неабходна вызначыць краіны, якія ў будучыні змогуць стаць нашымі надзейнымі партнёрамі.

З Віктарам Шэйманам Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў і свае ранейшыя даручэнні па Аршанскім раёне. Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся станам спраў там. Ён нагадаў, што Аршаншчына павінна стаць узорам развіцця раённых цэнтраў у Беларусі.

На­дзея ЮШ­КЕ­ВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Шукаем надзейных партнёраў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.