Вы тут

Ансамбль народнай музыкі «Выцінанка» выступіў на «ЭКСПА-2017»


Ансамбль народнай музыкі «Выцінанка» выступіў з канцэртамі ў Нацыянальным павільёне Беларусі на Міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы «ЭКСПА-2017». Пра гэта «Звяздзе» паведамілі ў Столінскім райвыканкаме.


— За тры дні наш музычны калектыў паказаў 15 канцэртаў на пляцоўках Нацыянальнага павільёна Беларусі, — расказвае кіраўнік дэлегацыі, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Васіль ЗАРУБА. — Акрамя таго, ансамбль выступіў на выставачных пляцоўках Расіі і Аргенціны. Самабытная беларуская культура, песеннае, інструментальнае, з элементамі харэаграфіі майстэрства калектыву выклікала жывую цікавасць і ўспрымалася наведвальнікамі з вялікім задавальненнем. Непадробны інтарэс выклікалі касцюмы нашых артыстаў. Прадстаўнікі розных народаў прасілі сфатаграфавацца з імі.

Ансамбль «Выцінанка» не ўпершыню прымае ўдзел у мерапрыемствах такога маштабу. Два гады таму калектыў на працягу месяца вёў культурнае суправаджэнне Нацыянальнага павільёна Беларусі на Міжнароднай выстаўцы «ЭКСПА-2015» у Мілане (Італія).

Сёлета на сусветны форум у Астану прыязджаюць шматлікія творчыя калектывы Беларусі. Такім чынам краіна пазнаёміць са сваёй нацыянальнай культурай сусветную грамадскасць у больш шырокім дыяпазоне. Дарэчы, заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль народнай музыкі «Выцінанка» — адзіны з Брэсцкай вобласці, хто прэзентаваў народную беларускую творчасць на ЭКСПА-2017.

Падрыхтавала Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Наша «Выцінанка» ў Астане

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.