Вы тут

Прэзідэнт сустрэўся з лідарам расійскіх камуністаў


Учора кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сустрэўся са старшынёй Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Расійскай Федэрацыі, кіраўніком фракцыі КПРФ у Дзярждуме Федэральнага сходу Расіі Генадзем Зюганавым.


Падчас размовы закраналася тэма інфармацыйнай палітыкі Беларусі і Расіі. Што б ні казалі, а мы ў гэтым плане больш лаяльныя за ўсходняга суседа. Генадзь Зюганаў звярнуў увагу на тое, што ў Беларусі расійскія тэлеканалы транслююцца «без выняткаў». Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў, што гэта сапраўды так:

— Але калі мы звярнуліся да расіян — і да маскоўскіх улад, і да цэнтральных — што трэба ведаць, як, у рэшце рэшт, жыве «малодшы брат»... А масквічы «заламілі» ледзь не 30 мільёнаў долараў... Мы нічога не баімся, мы паказваем, як жыве наш «старэйшы брат».

Беларускі лідар падкрэсліў, гаворачы пра ідэалогію Камуністычнай партыі Расіі:

— Вашы ідэі нам не чужыя. Больш за тое, у адрозненне ад многіх постсавецкіх рэспублік мы імкнёмся — і многае ў нас атрымліваецца — з рэалізацыяй гэтых ідэй. Таму ідэя, што рынак нас выратуе, што капіталізм — гэта адзіная сістэма, якая можа сёння існаваць, — гэта поўная лухта. Трэба проста працаваць і цаніць людзей.

Пазней у размове з журналістамі Генадзь Зюганаў паведаміў: абмяркоўваліся тэмы не толькі палітычныя, але і даволі канкрэтныя, эканамічныя. Гэта і прамысловая кааперацыя, і сельская гаспадарка, і распрацоўка мадэляў электрамабіляў.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Цаніць людзей і працаваць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.