Вы тут

Стартавала рэспубліканская акцыя «Твае першыя фінансы»


На мінулым тыдні стартавала маштабная рэспубліканская акцыя «Белаграпрамбанка» па фінансавай адукаванасці «Твае першыя фінансы». Пачатак акцыі адзначаўся яркімі ўрачыстымі мерапрыемствамі для школьнікаў ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі.


У Мінску супрацоўнікамі «Белаграпрамбанка» было арганізавана сапраўднае свята фінансавай адукаванасці ў сярэдняй школе №136. Кульмінацыяй мерапрыемства стала ўручэнне вучням пятых класаў маляўнічага ілюстраванага зборніка фінансавых апавяданняў на беларускай мове «Твае першыя фінансы» і іншых памятных прызоў і падарункаў ад банка. Навучэнцы гэтай школы прынялі актыўны ўдзел у віктарынах і конкурсах, праверылі свае веды па фінансавай адукаванасці, а таксама разам з супрацоўнікамі банка патрэніраваліся ў рашэнні эканамічных задач.

— Ідэя стварэння зборніка апавяданняў на фінансавую тэму для школьнікаў нарадзілася не выпадкова, — адзначыў на свяце намеснік старшыні Праўлення ААТ «Белаграпрамбанк» Сяргей Чугай. — Мы хацелі, каб вывучэнне фінансавай граматы было для дзяцей у першую чаргу цікавае і карыснае. Таму кніга «Твае першыя фінансы» напісана ў займальнай форме — у выглядзе жывых, цікавых, маляўніча ілюстраваных апавяданняў на фінансавую тэму. У ёй шмат карыснага для сябе можа знайсці нават дарослы чалавек. З дапамогай гэтага праекта мы хочам паказаць, што банк адкрыты для падрастаючага пакалення і гатовы дапамагчы ў засваенні фінансавай навукі. Сёння часцяком па ўзроўні фінансавай адукаванасці чалавека мяркуюць аб яго прафесіяналізме, узроўні агульнага развіцця. Наша задача — дапамагчы дзецям стаць яшчэ больш развітымі і адукаванымі ў фінансавым плане, і як вынік, паспяховымі і ўпэўненымі ў сабе.

Даведка. У 2017 годзе праекту «Белаграпрамбанка» «Твае першыя фінансы» споўнілася чатыры гады. За гэты час банк наведаў сотні школ па ўсёй краіне, правёў мноства ўрокаў па фінансавай адукаванасці і ўручыў тысячам пяцікласнікаў брашуры на фінансавую тэму. Акрамя таго, «Белаграпрамбанк» з'яўляецца актыўным удзельнікам Тыдня фінансавай адукаванасці дзяцей і моладзі, які штогод праводзіцца ў нашай краіне. Так, у 2016 годзе банк правёў для дзяцей па ўсёй Беларусі больш за 300 мерапрыемстваў, у іх прыняло ўдзел больш за 11 тысяч чалавек.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Банкі — дзецям

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.