21 Кастрычнік, субота

Вы тут

Раім схадзіць


Бэбі-канцэрт, выстава «Літоўскі прэс-фотаздымак», кірмаш аўтарскіх падарункаў і «Літары і словы Скарыны» – афіша «Звязды» з 2 па 8 кастрычніка.


Канцэрт «Музыка твайго сэрца»

Фота: onecolleen.com

Дзе: КЗ «Верхні горад» (пл. Свабоды, 23а)

Калі: 5 кастрычніка, 15:30

Колькі каштуе: ад 20 р.

5 кастрычніка ў канцэртнай зале «Верхні горад» у рамках Міжнароднага фестываля Юрыя Башмета адбудзецца ўнікальны бэбі-канцэрт. Ён прызначаны для маці і дзяцей з самага нараджэння, а таксама для жанчын на позніх тэрмінах цяжарнасці.

Вядома, што, пачынаючы з 32-га тыдня, дзіця ва ўлонні маці здольна запамінаць музыку і пазнаваць яе пасля з'яўлення на свет.


Выстава «Літоўскі прэс-фотаздымак»

Фота: all-news.net

Дзе: Музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4)

Калі: па 15 кастрычніка, аўт.-нядз.: 10:00-19:00

Колькі каштуе: 2 р. – дзеці, 2,50 р. – студэнты, 3 р. – дарослыя

На выставе прадстаўлены лепшыя працы 15-га конкурсу прэс-фота Літвы - выключны гадавы агляд найбольш значных падзей сучаснага жыцця краіны вачыма прафесійных літоўскіх фатографаў.


Кірмаш аўтарскіх падарункаў Sarafan

Фота: relax.by

Дзе: ГЗЦ «АрэнаСіці» (пр-т Пераможцаў, 84)

Калі: 7-8 кастрычніка, 10:00-22:00

Колькі каштуе: бясплатна

Вас чакаюць модныя ўпрыгажэнні і аксэсуары, мыла ручной працы, арыгінальныя сувеніры, стыльныя інтэр'ерныя рэчы, дзіцячыя цацкі, прысмакі і многае іншае ад майстроў сваёй справы.


Выстава «Літары і словы Скарыны»

Дзе: Нацыянальная бібліятэка Беларусі (пр-т Незалежнасці, 116)

Калі: па 20 лістапада

Колькі каштуе: удакладняць у касе

Выстава «Літары і словы Скарыны», прымеркаваная да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, знаёміць з каліграфіяй Усевалада Свентахоўскага − беларускага мастака, які працуе ў кніжнай графіцы і графічным дызайне. Частка прадстаўленых работ – гэта «летэрынг» − від мастацтва, у якім малюнкі створаны на аснове літар і сплецены ў агульную гарманічную кампазіцыю. Прыцягваюць увагу і аўтарскія распрацоўкі шрыфтоў з выяўленчымі элементамі – фантастычнымі вобразамі і расліннымі матывамі. 

Асобае месца на выстаўцы займаюць шрыфтавыя работы, зробленыя з дапамогай лічбавага друку − серыя аркушаў паводле матываў шрыфтоў Францыска Скарыны. Цытаты першадрукара напісаны стылізавана «пад Скарыну» − у аўтарскім прачытанні Свентахоўскага. Росчыркі напаўсухога пяра ствараюць уражанне водгукаў голасу нашага вялікага суайчынніка, голасу, які губляецца ў глыбіні часу. 


Выстава «Моднае стагоддзе»

Фота: zviazda.by

Дзе: Нацыянальны гістарычны музей (вул. К. Маркса, 12)

Калі: па 10 студзеня 2018 г., 11:00-19:00

Колькі каштуе: 8 р., школьнікі - 6 р., дзеці да 6 гадоў і ветэраны ВАВ − бясплатна

На выставе прадстаўлены гістарычныя касцюмы з найбуйнейшай у свеце прыватнай калекцыі Аляксандра Васільева − вядомага гісторыка моды, мастацтвазнаўцы, калекцыянера, тэатральнага мастака, аўтара кніг і артыкулаў па дадзенай тэматыцы, тэлевядучага праграмы «Модны прысуд».

Экспазіцыя адзення і аксесуараў, якая ахоплівае перыяд канца 19-га і ўсё 20-е стагоддзе, складаецца з больш за 100 неверагодных касцюмаў і некалькіх соцень розных аксесуараў, ювелірных вырабаў і майстэрскай біжутэрыі.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

У свеце

Навошта Нарвегія назапасіла рэкордную «заначку»?

Навошта Нарвегія назапасіла рэкордную «заначку»?

​Актывы суверэннага фонду каралеўства Нарвегія перавысілі трыльён долараў.

Грамадства

Як жывуць апошнія жыхары вёскі Дзет­ка­ві­чы

Як жывуць апошнія жыхары вёскі Дзет­ка­ві­чы

У Дзеткавічах хоць і зарэгістравана сем чалавек, пастаянна пражываюць тры жанчыны. 

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра настаўніка года, непрадугледжаныя паводзіны і англійскі кампот.