Вы тут

Радыё «Беларусь» — цяпер і на арабскай мове!


Адкрыўся новы вяшчальны сезон. Праграмы міжнароднага вяшчання Беларускага радыё, якія цяпер можна слухаць на беларускай, рускай, англійскай, нямецкай, польскай, французскай, іспанскай і кітайскай мовах, папоўняцца і арабскай перадачай. Штотыдзень у эфіры на гэтай мове будзе гучаць адмысловы праект «Знаёмцеся, Беларусь!». Пра гэта расказалі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.


— Наша краіна актыўна развівае супрацоўніцтва з дзяржавамі арабскага свету. Сферы — самыя розныя: ад палітыкі і эканомікі да сацыяльных і культурных пытанняў. І гэта, безумоўна, адбіваецца на эфіры радыё «Беларусь». На 345 мільёнаў слухачоў прырасце наша патэнцыйная аўдыторыя. Між іншым, у падрыхтоўцы перадач актыўны ўдзел будуць прымаць носьбіты арабскай мовы, — зазначыў галоўны дырэктар міжнароднага радыё «Беларусь» Навум ГАЛЬПЯРОВІЧ.

Больш стане перадач, якія будуць гучаць па-кітайску. Радыёжурналісты змогуць шырэй асвятляць шматлікія стасункі Беларусі і Паднябеснай, распавядаць і пра тое, як кітайскія студэнты і спецыялісты жывуць у нашай краіне. Праграму «Ваш сябар — Беларусь» разам з нашымі рэдактарамі будуць рыхтаваць выкладчыкі і выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ.

Павялічыцца і колькасць перадач на французскай і іспанскай мовах. Гэта абумоўлена тым, што у слухачоў, якія валодаюць гэтымі мовамі, даволі вялікая цікавасць да Беларусі. Істотную частку такіх перадач радыё «Беларусь» прысвеціць супрацоўніцтву з дзяржавамі Паўднёвай Амерыкі.

Сучаснае замежнае радыё немагчыма ўявіць без інтэрактыву са слухачамі. Месяц таму на радыё «Беларусь» распачалася патрыятычная акцыя «Гукае ласкай родны край». Слухачы з розных краін свету, якія маюць беларускія карані, могуць перадаць анлайн-прывітанне сваёй малой радзіме. Ім можа стаць здымак з краіны, дзе чалавек жыве цяпер, ці фота з сямейнага архіва, з роднымі і сябрамі. Да матэрыялаў можна прымацаваць невялікі ліст і адправіць допіс на электронную паштовую скрыню hellobelarus@gmaіl.com.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Schklennіk_1992@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.