Вы тут

У штаце Індыяна студэнта на 3 дні замкнулі ў пячоры без ежы і вады


У амерыканскім штаце Індыяна студэнта памылкова на тры дні замкнулі ў пячоры без ежы і вады, паведамляе Fox59.


Падчас экскурсіі па пячоры за 32 кіламетры ад горада Блюмінгтан 19-гадовы Лукас Кавар адстаў ад групы. Калі ён дабраўся да ўваходу, вароты ўжо замкнулі. Кавар некалькі гадзін клікаў на дапамогу, але ніхто не адгукнуўся. Мабільны тэлефон не працаваў. Паводле слоў студэнта, наступныя тры дні ён размаўляў сам з сабой, спаў і лізаў языком вільгаць са сцен пячоры, каб не памерці ад смагі. «Як толькі я заўважыў кроплі на сценах, стала цалкам зразумела, што трэба рабіць», — растлумачыў ён. Трывогу паднялі яго бацькі, калі ён не адказаў на смс. Члены спелеалагічнага клуба, якія ладзілі экскурсію, вярнуліся ў пячору і адшукалі няшчаснага юнака.

Іван Купарвас

hvir@zviazda.by

Загаловак у газеце: Сцены пячоры дапамаглі выжыць

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.