Вы тут

На пляцоўцы Міжпарламенцкага саюза


Наша дэлегацыя завязвае кантакты з замежнымі калегамі.

Парламентарыі Беніна зацікаўлены ў развіцці кантактаў з Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь. Гаворка пра гэта ішла на сустрэчы членаў беларускай дэлегацыі з калегамі з Беніна, якая адбылася на палях 137-й Асамблеі Міжпарламенцкага саюза (МПС) у Санкт-Пецярбургу.


Як паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў, з беларускага боку ў сустрэчы ўдзельнічалі намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Баляслаў Пірштук, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рахманаў і намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы Ала Навумчык. Парламенцкую дэлегацыю Беніна ўзначаліў старшыня Нацыянальнай асамблеі гэтай краіны Адрыен Хунгбеджы.

Парламентарыі Беніна выказалі сваю зацікаўленасць у наладжванні цесных двухбаковых адносін з Нацыянальным сходам нашай дзяржавы, адзначыўшы пры гэтым, што ўдзел у мерапрыемствах МПС з'яўляецца эфектыўным спосабам для дасягнення выніку. Баляслаў Пірштук падтрымаў гэтую ідэю і прапанаваў прапрацаваць пытанні аб магчымасці стварэння ў парламентах дзвюх краін груп дружбы, а таксама абмену візітамі па парламенцкай лініі. Асобную ўвагу Баляслаў Пірштук удзяліў развіццю ўзаемадзеяння па самым шырокім спектры пытанняў. Ён адзначыў, што Беларусь зацікаўлена ў надзейных партнёрах.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.