Вы тут

17 лістапада - старт сесіі «Чытач – гэта культурны статус»


Працягваецца рэспубліканскі інфармацыйна-асветніцкі праект «КнігаСвет». У яго межах 17 лістапада 2017 года пачнецца Рэспубліканская чытацкая сесія «Чытач – гэта культурны статус»: расцём з «КнігаСветам». Яе арганізатарамі выступілі Навукова-метадычная ўстанова «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Звязда» (газеты «Звязда», «Літаратура і мастацтва», часопісы «Нёман», «Полымя», «Маладосць», «Бярозка»), Дзяржаўная ўстанова «Нацыянальная бібліятэка Беларусі», Установа «Рэдакцыя газеты «Настаўніцкая газета», пры падтрымцы Беларускай Праваслаўнай Царквы.


Праект «КнігаСвет» мае на мэце стварэнне ўмоў для развіцця культуры чытання, а таксама фармаванне і развіццё адкрытага інавацыйнага асяроддзя, арыентаванага на актыўнае ўзаемадзеянне ўсіх, хто зацікаўлены ў росце прэстыжнасці літаратуры.

Менавіта таму Рэспубліканская чытацкая сесія ««ЧЫТАЧ – гэта культурны статус»: расцём з «КнігаСветам» заклікана стаць адным з важных крокаў па рэалізацыі праекта «КнігаСвет».

Праблемнае поле форуму ўключае шэраг востра актуальных пытанняў. Яго ўдзельнікамі стануць пісьменнікі і педагогі, выдаўцы і навукоўцы, супрацоўнікі бібліятэк, музеяў, галерэй, тэатраў і спецыялісты сістэмы адукацыі, навучэнцы школ і каледжаў, студэнты. Яны абмяркуюць, як жа сфармаваць кампетэнтнага чытача, разгледзяць праблемы кніжнай індустрыі, прааналізуюць ролю сучасных бібліятэк у грамадскім жыцці, падзеляцца досведам працы з мультымедыйнымі тэхналогіямі.

Падчас працы форуму будзе прэзентаваны інтэрнэт-рэсурс «КнiгаСвет».

Падчас цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў віртуальнай выставы «Фэст буктрэйлераў па творах Янкі Купалы і Якуба Коласа», арганізаваных Нацыянальным інстытутам адукацыі, удзельнiкаў чакае атмасфера сапраўднага свята. Выдавецкi дом «Звязда» ўзнагародзiць лепшых бібліятэкараў сістэмы культуры і адукацыі дыпломамі «За пашырэнне чытацкай аўдыторыі прасторы беларускай літаратуры».

Інфармацыйныя матэрыялы да форуму размешчаны на старонках нацыянальнага адукацыйнага партала adu.by, інтэрнэт-рэсурсу «КнігаСвет», афіцыйнага сайта Рэдакцыйна-выдавецкай установы «Выдавецкі дом «Звязда», сайтах Дзяржаўнай установы «Нацыянальная бібліятэка Беларусі», Установы «Рэдакцыя газеты «Настаўніцкая газета»», а таксама на афіцыйных старонках нацыянальнага адукацыйнага партала ў сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте», у сродках масавай інфармацыі.

Адрас аргкамітэта:

220004, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Караля, д. 16, каб. 325.

Кантактная інфармацыя:

тэл.: +375 (17) 229-19-67 Гульнара Мансураўна Юсцінская;

+375 (17) 287-18-38 Наталля Міхайлаўна Кароткая;

е-mail: adumetod@gmail.com; www.adu.by@gmail.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.