Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. На гэтым тыдні не грэбуйце магчымасцю атрымаць кваліфікаваную дапамогу лекара або юрыста, гэта можа вам вельмі спатрэбіцца. У сераду адчуеце, што бясконцыя непаладкі і затрымкі ў рабоце перапаўняюць чашу вашага цярпення, тым не менш паспрабуйце трымаць сябе ў руках: многія з перашкод, якія ўзніклі, на наступны дзень знікнуць самі сабой. Нечаканая інфармацыя, атрыманая ў чацвер, здольная змяніць ваша жыццё і планы на найбліжэйшую будучыню, магчыма, вы нават паспрабуеце пачаць жыццё з чыстага ліста.

ЦЯЛЕЦ. У гэтыя дні вам давядзецца браць на сябе адказнасць за прыняцце неабходных рашэнняў, якія паўплываюць на найбліжэйшую будучыню. Найлепшых вынікаў дасягняце ў тым, да чаго будзе схільная ваша душа. У сераду пры дробных няўдачах не адчайвайцеся і старайцеся дамагчыся сваёй мэты. У пятніцу ў выніку саманадзейнасці рызыкуеце загнаць сябе ў кут. У выхадныя дні больш часу аддавайце сям'і і адпачынку.

БЛІЗНЯТЫ. У панядзелак актывізуйце сваю дзейнасць, начальства гэта заўважыць і ацэніць, вам прапануюць выгадную падпрацоўку. Паспрабуйце не зрываць сваё раздражненне на блізкіх людзях, будзьце больш памяркоўныя, і ўсё патроху ўтрасецца. У выхадныя вы здолееце парадаваць каханага чалавека, выканаўшы яго даўнюю мару. Вас чакае прыемны вечар удваіх.

РАК. На гэтым тыдні многія даўнія праблемы вырашацца зусім нечаканым чынам. Можаце разлічваць на паразуменне ў зносінах з людзьмі, якія вас акружаюць, а таксама на ўласную павышаную інтэлектуальную актыўнасць і дзелавую хватку. Пачынаючы з чацвярга, верагодныя падарожжа або змена звыклай абстаноўкі. У суботу не выключаны любоўныя прыгоды, вам вельмі спатрэбіцца цвярозы розум.

ЛЕЎ. На гэтым тыдні работа не запатрабуе залішняга напружання. На ваш кар'ерны рост можа станоўча паўплываць чалавек, які даўно працуе побач, так што дарма пазбягаеце больш цеснага супрацоўніцтва з ім. Панядзелак — спрыяльны дзень для самаадукацыі, наведвання лекцый і майстар-класаў. У сераду чакайце выгадных знаёмстваў з замежнымі калегамі і камерцыйных прапаноў, якія лепш не адхіляць. У нядзелю вам, хутчэй за ўсё, давядзецца прыйсці на дапамогу камусьці са сваякоў.

ДЗЕВА. Работа можа запатрабаваць дадатковых намаганняў, таму лепш адразу вырашыць для сябе, з якім яе аб'ёмам вы можаце рэальна справіцца, і ні ў якім разе не згаджацца на павелічэнне гэтага ліміту. Не засяроджвайцеся на дробных задачах, а ўдзяліце ўвагу галоўнаму і маштабнаму. Не шкадуйце часу і сіл на праверку надзейнасці новых партнёраў, толькі тады ёсць сэнс пачынаць з імі сумесную дзейнасць. У вачах начальства варта быць як мага больш непрыкметным і сціплым.

ШАЛІ. На гэтым тыдні важныя спакой і ўраўнаважанасць. Назірайце за жыццём і не прыспешвайце падзеі. У панядзелак не варта нічога рабіць на злосць навакольным, нават калі вельмі хочацца. Яма, выкапаная іншаму, з гарантыяй апынецца на вашым уласным шляху. У сераду нядрэнна было б намякнуць начальству, што яго патрабаванні часта бываюць завышаныя. Нядзеля можа стаць удалым днём для пачатку сур'ёзнай справы ў неафіцыйнай абстаноўцы.

СКАРПІЁН. На гэтым тыдні вы зможаце досыць лёгка разабрацца са справамі, незалежна ад іх характару. Любімая работа можа стаць крыніцай жыццёвых сіл, тым больш што адносіны з калегамі і начальствам добразычлівыя і гарманічныя. У панядзелак магчымы цікавыя прапановы, якія запатрабуюць нестандартных рашэнняў і пазбаўлення ад напрацаваных звычак. У сераду вашы ідэі адкрыюць прамы шлях да поспеху, будзеце задаволены сітуацыяй, якая склалася. Выхадныя правядзіце з каханым чалавекам, гэта паспрыяе адчуванню душэўнай раўнавагі.

СТРАЛЕЦ. На гэтым тыдні будзьце вельмі ўважлівыя, нават да самых нязначных зменаў на рабоце, паспрабуйце не ўступаць у канфлікт з калегамі. Усе важныя службовыя пытанні добра было б вырашыць да пятніцы. У чацвер прыглядайцеся да паводзін партнёраў і будзьце гатовыя да таго, што яны ўвасобяць у жыццё тое, што даўно збіраліся, але да гэтага часу маўчалі. У выхадныя дні паспрабуйце адпачыць так, як вам бы хацелася, нікога не слухайце.

КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні часам будзе цяжка спраўляцца са сваімі жаданнямі. У справах кар'еры і бізнесу — відавочнае паляпшэнне: можна чакаць падвышэння ў пасадзе, з'явяцца новыя мэты і задачы. Тыдзень будзе спрыяць рэалізацыі раней задуманых планаў. Адчуеце прыліў энергіі і сіл. У асабістым жыцці можаце здабыць доўгачаканае шчасце. Аднак трэба забыцца пра свой эгаізм. Ёсць верагоднасць, што ў пятніцу вам стануць дакучаць просьбамі калегі па рабоце, паспрабуйце быць карэктнымі ў адносінах да іх. У выхадныя магчымыя цікавыя знаёмствы.

ВАДАЛЕЙ. Засяродзьцеся на новай цікавай ідэі або праекце, адсуньце на час руцінную работу, якая надакучыла і кідае вас у роспач і апатыю. Выкарыстоўвайце энергію і абаянне ў дасягненні пастаўленых задач. Да вашых дзелавых парад і да новай інфармацыі, якую вы паведаміце калегам і начальству, будуць прыслухоўвацца. Суботні адпачынак у прыемным акружэнні дазволіць здабыць душэўны спакой.

РЫБЫ. Многія жыццёвыя пытанні на гэтым тыдні будуць вырашацца без напружання. Атмасфера вакол вас гарманізуецца і прынясе супакаенне. Праўда, вам можа стаць ад гэтага сумна і захочацца распачаць нешта экстравагантнае. У чацвер неабходна старанна правяраць інфармацыю, якая паступае, каб пазбегнуць памылак і скажэнняў. Субота спрыяльная для любых творчых пачынанняў. У выхадныя аддайце дастаткова часу для адпачынку і забаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.