Вы тут

Сёння адкрываецца VІ Міжнародны фестываль «JаzzіnMіnsk-2017»


Сёння ўвечары ўрачыстым канцэртам у Палацы прафсаюзаў адкрываецца VІ Міжнародны фестываль «JаzzіnMіnsk-2017». Шматлікія замежныя джазавыя зоркі сусветнага ўзроўню ці не ўпершыню выступяць разам на адной сцэне. Самым вядомым дуэтам будуць уладальнікі прэміі «Jаzz Аwаrds» вакалістка Марджоры Барс з ЗША і саксафаніст Рэй Блу з ЗША. Як адзначаюць арганізатары, многія замежныя госці спецыяльна едуць у нашу краіну, каб убачыць цікавінкі, якія будуць адбывацца на мінскай джазавай сцэне.


— У Мінску джаз быў яшчэ напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны. У 1939 годзе сюды завітаў Эдзі Рознэр і пасеяў добрае насенне ў нашай філармоніі, — адзначае старшыня прэзідыума Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Уладзімір Карагін. — Джаз развіваўся ў нас і ў апошнія гады, узнікалі цудоўныя калектывы, яны раз'язджаліся па свеце, вярталіся назад у Мінск. Але галоўнае, што была выхавана адчувальная да музычнай культуры публіка. Калі прыязджаюць замежныя госці, яны здзіўляюцца музыкальнасці беларусаў: класічная музыка, фальклор, традыцыі... Але джаз — гэта асаблівы від мастацтва. Нездарма гэта прызнала ЮНЕСКА і нават адзначыла Яўгенія Уладзімірава ў адпаведнай намінацыі. Таму мы і задумалі зрабіць Мінск сталіцай сусветнага джаза.

Уладзімір КАРАГІН.

Фестываль будзе праходзіць на працягу чатырох дзён. З раскладам канцэртаў можна азнаёміцца на сайце jаzzсlub.bу — зрэшты, большасць білетаў ужо прададзеная. Затое рэгулярна праходзяць канцэрты ў джаз-клубе ў Палацы Рэспублікі — пры жаданні да джазавай культуры можна далучыцца там.

Кіраўнік адміністрацыі Цэнтральнага раёна Мінска Ігар БУЗОЎСКІ заўважае:

— Наша краіна сёння дэманструе адкрытасць, імкненне да пошуку новых формаў, развіцця не толькі ў сферы эканомікі, палітыкі, але і мастацтва, у тым ліку і джаза. Выканаўцы, якія прыязджаюць на фестываль, трымаюць надзвычай высокую планку майстэрства. Датычнасць да гэтай справы дае нам пэўныя прэферэнцыі. Гэта ўплывае на нашы думкі, нараджае імкненне развіваць свой горад і фарміраваць культуру.

Для студэнтаў у галерэі «Універсітэт культуры» ў Палацы Рэспублікі будуць праходзіць бясплатныя майстар-класы замежных зорак і айчынных прафесіяналаў. Такое адбываецца не ўпершыню — і ўжо відаць прафесійны рост моладзі. Гэта выдатны падарунак і матывацыя да далейшага творчага росту.

Маэстра беларускага джаза Яўген УЛАДЗІМІРАЎ (справа) з кіраўніком адміністрацыі Цэнтральнага раёна Мінска Ігарам Бузоўскім.

— Я памятаю, што пазнаёміўся з джазам, калі мне было шэсць гадоў. Тады я прыехаў у летнік «Стайкі» і пабачыў расцяжку «Піянер — скажы джазу «не». А сёння джаз гучыць у самым цэнтры Мінска! Каб паслухаць яго, дастаткова прыйсці ў Палац прафсаюзаў у канцэртную залу ці завітаць у джаз-клуб у Палацы Рэспублікі, — як заўсёды эмацыянальна кажа генеральны прадзюсар фестывалю «JаzzіnMіnsk» Яўген УЛАДЗІМІРАЎ. — Мы ганарымся, што да нас на фестываль сёлета прыязджае «дзед» — так, вы ўсё правільна пачулі! Хлапцу — 90, а з кожным годам у яго з'яўляецца ўсё больш драйву! У джазавай музыцы чым старэйшы музыкант, тым больш у ім «соку». Ноіл Скот да таго ж і апранаецца як піжон. Амаль пасля кожнай песні ён мяняе адзенне. Спецыяльна з Нью-Ёрка для яго прывозяць цэлы куфэрак з вопраткай!..

На фестывалі будзе больш за 50 удзельнікаў. Яны завітаюць не толькі з Амерыкі, але і з Англіі, Італіі, Францыі, Германіі, Расіі. Што да беларускіх удзельнікаў, то акрамя Яўгена Уладзімірава на вялікай сцэне можна будзе ўбачыць і пачуць калектыў «JаzzіnMіnsk», піяніста Сяргея Аляксандрава, кантрабасіста і бас-гітарыста Уладзіміра Бялова.

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ

nina@zviazda.by

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Загаловак у газеце: Сусветная сталіца джаза

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.