Вы тут

Зборная Расіі пазбавілася першага месца ў заліку Алімпіяды-2014 у Сочы


Зборная Расіі страціла першае месца ў неафіцыйным агульнакамандным заліку Алімпійскіх гульняў 2014 года ў Сочы пасля таго, як Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) пазбавіў бабслеіста Аляксандра Зубкова дзвюх залатых узнагарод спаборніцтваў.


Згодна з інфармацыяй прэс-службы МАК, Аляксандр Зубкоў таксама пажыццёва адхілены ад удзелу ў Алімпіядах.

Акрамя таго, сёння МАК абвясціў аб ануляванні вынікаў бабслеісткі Вольгі Стульневай, а таксама канькабежцаў Вольгі Фаткулінай і Аляксандра Румянцава. Экіпаж Зубкова перамог у спаборніцтвах двоек і чацвёрак, Стульнева разам з Людмілай Удобкінай у спаборніцтвах двоек заняла дзевятае месца. Фаткуліна стала другой на дыстанцыі 500 м, Румянцаў - 11-й на дыстанцыі 5000 м.

Камісія МАК пад кіраўніцтвам Дзяніса Освальда займаецца пераправеркай допінг-пробаў ўсіх расійскіх спартсменаў з Алімпіяды-2014 і прымае рашэнне аб ануляванні вынікаў расіян па выніках разгляду іх спраў. Камісія ўжо прызнала вінаватымі ў парушэнні антыдопінгавых правілаў шасцярых лыжнікаў і чатырох скелетаністаў, у іх ліку Аляксандр Лягкоў, Яўген Бялоў, Аляксей Петухоў, Максім Вылегжанін, Юлія Іванова, Яўгенія Шапавалава, а таксама Аляксандр Траццякоў, Алена Нікіціна, Вольга Патыліцына і Марыя Арлова.

Цяпер на рахунку зборнай Расіі 26 медалёў - 10 залатых, сем сярэбраных і дзевяць бронзавых.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.