Вы тут

Сёння ў Тбілісі пройдзе фінал дзіцячага «Еўрабачання-2017»


Прадстаўніца Беларусі Хелена Мерааі выйдзе на сцэну пад пятым нумарам.


Фота БЕЛТА.

Прамую трансляцыю шоу са сталіцы Грузіі будуць весці "Беларусь 1" і "Беларусь 24". На сцэну "Алімпійскага палаца" ў 18.00 па мінскім часе выйдуць юныя таленты з 16 краін: Аўстраліі, Албаніі, Арменіі, Беларусі, Ірландыі, Італіі, Кіпра, Македоніі, Мальты, Нідэрландаў, Польшчы, Партугаліі, Расіі, Сербіі, Украіны і Грузіі.

Каменціраваць шоу будзе журналіст Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі Яўген Перлін. Вынікі галасавання беларускага журы абвесціць Саба Каразанашвілі.

Беларусь на дзіцячым "Еўрабачанні" сёлета прадстаўляе Хелена Мерааі з Мінска. У фінале яна выканае песню "Я самая". Беларусы ўсё яшчэ могуць падтрымаць прадстаўніцу краіны. Для гэтага на афіцыйным сайце конкурсу адкрыта магчымасць усім без абмежавання вызначыць ад 3 да 5 фаварытаў шоу. Прагаласаваць можна за любых удзельнікаў з 16 канкурсантаў, у тым ліку прадстаўніка сваёй краіны. Галасаванне зачыніцца сёння за хвіліну да пачатку фінальнага шоу, а пасля выступлення ўсіх артыстаў зноў будзе даступна на працягу 15 хвілін.

Рашэнне гледачоў паўплывае на зыход фіналу: выбар пераможцы будзе вызначаны па формуле 50х50. Вынік будзе складацца з сумы колькасці балаў, пастаўленых журы і гледачамі.

Пераможцу ўручаць шкляны мікрафон. Галоўны трафей дзіцячага "Еўрабачання" выкананы з празрыстага шкла з каляровымі лініямі ўнутры верхняй часткі, якія сімвалізуюць патокі гуку. З гэтага года дызайн галоўнага прыза будзе адзіным. Пераможцам усіх наступных конкурсаў дзіцячага "Еўрабачання" будуць уручаць такі ж шкляны мікрафон.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.