Вы тут

«Песня года Беларусі-2017» прайшла ў Мінску


Музычны фестываль «Песня года Беларусі - 2017» прайшоў на сцэне Палаца Рэспублікі ў Мінску 28 лістапада.


Асновай для фарміравання трэк-ліста канцэрта сталі спісы лідараў ратацый, якія падаваліся музычнымі рэдактарамі самых папулярных радыёстанцый Беларусі. Разглядаліся песні, якія трапілі ў гарачую ратацыю з ліпеня 2017 года. Акрамя таго, па ўжо існуючай добрай традыцыі, АНТ заклікае на «Песню года» народных улюбёнцаў і даўніх сяброў тэлеканала Аляксандра Саладуху, Ядвігу Паплаўскую, ансамбль «Песняры», Анатоля Ярмоленку і ансамбль «Сябры», Аляксандру Гайдук, Ірыну Відаву.

Сваімі выступленнямі гледачоў парадавалі каля 40 самых папулярных артыстаў краіны.

Тэлеверсія маштабнага канцэрту «Песня года Беларусі-2017» выйдзе ў эфір АНТ 25 снежня.

Марына БЕГУНКОВА

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.