Вы тут

Пенсіянерка вырашыла абрабаваць банк з-за нястачы


Паліцыя амерыканскага штата Філадэльфія затрымала 86-гадовую Эмілі Кааклі па абвінавачанні ва ўзброеным рабаванні, паведамляе Fox News.


Пенсіянерка зайшла ў банк на хадунках і запатрабавала вярнуць ёй 400 долараў. Пры гэтым жанчына пагражала супрацоўнікам рэвальверам 38 калібра. Пазней высветлілася, што падчас спробы рабавання зброя не была зараджана. За дзень да гэтага Кааклі ўжо была на месцы будучага злачынства, яна прыходзіла ў банк і здымала грошы са свайго рахунку. Пенсіянерка палічыла, што ёй выдалі на 400 долараў менш. Яна вярнулася са зброяй з мэтай вярнуць неабходную суму. Паліцыя арыштавала жанчыну на месцы злачынства. Пенсіянерку абвінавацілі ў нападзе, рабаванні, тэрарыстычных пагрозах і звязаных з імі злачынствах, але пазней вызвалілі пад заклад.

Іван КУПАРВАС

hvir@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.