Вы тут

У кляштары залётнік у блін разбіваецца


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» гульня «Размаўляем па-беларуску». Для таго каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgomel.by або 3belarus.by і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго, як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды».


Ці ведалі вы, што:

су́бар — сумесь рознага збожжа;

гічаны́ — сцёблы буракоў;

асе́ліца — наваколле паселішча;

залётнік — ахвотнік заляцацца да жанчын;

кляшта́р — каталіцкі манастыр;

накольнік — гарэза, свавольнік;

разбівацца ў блін — рабіць усё магчымае і немагчымае, каб нечага дасягнуць. (Беларусы яшчэ скажуць: вылузвацца са скуры, выцягвацца ў нітку, зямлю грызці; рускія: разбиваться в доску);

разводзіць антымоніі — весці пустыя, непатрэбныя размовы. (Беларускія сінонимы: ліць ваду, разводзіць тары-бары, малоць языком, плесці кашалі, малоць не падсяваючы, тачыць лясы, араць дарогі, біць язык аб зубы, круціць вала за хвост; рускія адпаведнікі: толочь воду в ступе, чесать язык.)

Чарговыя выпускі тэлевіктарыны глядзіце ў эфіры «Беларусь 3» раніцай кожную суботу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іost@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.